Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіч перахварэў кавідам, зьбітыя славікамі ў дварах шпіталізаваныя, прыхільнікі Трампа пратэстуюць у ЗША. Галоўнае за 6 студзеня.

Затрыманьні ў Новай Баравой
Затрыманьні ў Новай Баравой

Некаторыя з затрыманых сілавікамі ў дварах былі зьбітыя, іх шпіталізавалі

Мікалай Аўтуховіч перанёс у турме каранавірус, яму не перадалі ніводнай перадачы.

Сьледзтва працягнула меру зьняволеньня для чальца прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай у выглядзе ўтрыманьня пад вартай яшчэ на два месяцы.

Суд Савецкага раёну Гомля пакараў арыштам на 7 сутак 59-гадовую Алу К. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу. Так суд расцаніў карагод у лесе вакол ялінкі, у якім узяла ўдзел жанчына.

Як сьцьвярджае Ірына Халіп, у 2011-м ў асабістай гутарцы Зайцаў пагражаў завесьці на яе крымінальныя справы паводле артыкулаў «Масавыя беспарадкі» і «Змова з мэтай захопу ўлады», а таксама пагражаў найвышэйшай мерай пакараньня — расстрэлам.

Вырасьлі падаткі для ІТ-сфэры і для кампаній мабільнай сувязі.

Кандыдаты дэмпартыі перамагаюць на сэнацкіх выбарах у Джорджыі. Падобна, дэмакраты будуць цалкам кантраляваць Кангрэс ЗША.

Прыхільнікі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ўварваліся ў будынак Капітолія, дзе заканадаўцы сабраліся, каб зацьвердзіць перамогу абранага прэзыдэнта Джо Байдэна.

XS
SM
MD
LG