Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакраты атрымалі поўны кантроль над кангрэсам ЗША

абноўлена

Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн
Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

Два кандыдаты Дэмакратычнай партыі ў Сэнат ЗША ад штата Джорджыя атрымалі перамогу ў другім туры выбараў, якія прайшлі 5 студзеня. Паводле апублікаваных у сераду вынікаў, яны перамаглі сваіх супернікаў-рэспубліканцаў зь невялікім перавагай.

Кандыдат дэмакратаў 33-гадовы былы журналіст Джон Осаф перамог рэспубліканца Дэвіда Пэрд’ю.

У той жа час кандыдат ад дэмакратаў, баптысцкі пастар Рафаэль Уорнак, перамог дзеючага сэнатара ад рэспубліканскай партыі Кэлі Лэфлэр і стаў першым чарнаскурым сэнатарам у гісторыі гэтага паўднёвага штату.

У сэнаце, такім чынам, будуць 50 дэмакратаў і 50 рэспубліканцаў, і вырашальным будзе голас віцэ-прэзыдэнта Камалы Гарыс, якая старшынюе ў верхняй палаце.

Галасаваньне павінна было вызначыць, якая з партый будзе кантраляваць верхнюю палату Кангрэсу ЗША, а таксама прадэманстраваць патэнцыйныя магчымасьці, якія мае абраны прэзыдэнт Джо Байдэн, каб рэалізаваць сваю перадвыбарчую стратэгію.

У ніжняй палаце ў дэмакратаў таксама большасьць. Цяпер дэмакраты атрымліваюць карт-блянш на правядзеньне ўсіх рэформаў, анансаваных абраным прэзыдэнтам Джо Байдэнам і ягонай камандай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG