Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі запусьцілі праект падтрымкі адвакацкай супольнасьці «Права на абарону»


Адвакат Сяргей Зікрацкі (справа) у судзе па пазове экс-амбасадара Беларусі ў Аргентыне Ўладзімера Астапенкі супраць Міністэрства замежных спраў Беларусі
Адвакат Сяргей Зікрацкі (справа) у судзе па пазове экс-амбасадара Беларусі ў Аргентыне Ўладзімера Астапенкі супраць Міністэрства замежных спраў Беларусі

Мэта новага некамэрцыйнага праекту «Права на абарону» — інфармацыйная падтрымка адвакатаў і праваабаронцаў, паведамляе БелаПАН.

Яго ініцыятарамі сталі прадстаўнікі беларускай адвакацкай супольнасьці пры падтрымцы праваабарончай арганізацыі Human Constanta. Паводле іх, адвакатуру ў Беларусі цяпер цяжка назваць «незалежнай, кансалідаванай, моцнай і ўплывовай», таму яны вырашылі аб’яднацца, каб забясьпечваць абарону ня толькі кліентаў, але і ўласных прафэсійных правоў, а таксама прасоўваць міжнародныя стандарты адвакатуры і адвакацкай дзейнасьці ў нацыянальнае заканадаўства і практыку.

«Сёньня мы назіраем складаную сытуацыю і мноства праблем, зь якімі сутыкаюцца адвакаты, юрысты, праваабаронцы. Іх не дапускаюць да падабаронных, супраць іх нават заводзяць справы, пазбаўляюць ліцэнзій. У сувязі зь ціскам на адвакатаў ініцыятарам праекту здалося, што цяпер самы час павышаць юрыдычную граматнасьць абаронцаў, падтрымліваць іх», — кажа праваабаронца Human Constanta Яна Ганчарова.

На сайце праекту сабраныя ўзоры дакумэнтаў, аналітычныя матэрыялы, пэтыцыі і тэматычныя артыкулы аб адвакатуры, абароне правоў і міжнародных стандартах, а таксама дзейсных альгарытмах прававой абароны ў міжнародных інстанцыях у выпадках, калі беларускія органы такую абарону не забясьпечваюць. Адзін з блёкаў праекту — прафэсійна арыентаваныя навучальныя сэмінары і вэбінары для юрыстаў і праваабаронцаў.

Праект адкрыты для ўсіх адвакатаў і праваабаронцаў, хто пажадае да яго далучыцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG