Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія юрысты выступілі ў абарону беларускіх адвакатаў. ВІДЭА


Зьняволены беларускі адвакат Максім Знак.

На іх думку, дзяржаўныя органы Беларусі спрабуюць запалохаць адвакатаў і такім чынам пазбавіць прававой абароны людзей, ня згодных зь дзейным рэжымам.

Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ – сябры аб'яднаньня беларусаў Нямеччыны RAZAM і нямецка-швайцарская няўрадавая арганізацыя ў галіне абароны правоў чалавека «Лібэрэка» падрыхтавалі сумесна зь нямецкімі юрыстамі відэазварот адвакатаў Нямеччыны ў падтрымку адвакатаў Беларусі.

Нямецкія адвакаты выказваюць салідарнасьць са сваімі калегамі ў Беларусі, якія цярпяць перасьлед і ціск з боку ўладаў за выкананьне сваёй прафэсійнай дзейнасьці.

Юрысты з ФРГ далучаюцца да патрабаваньняў міжнароднай прававой супольнасьці і просяць Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ прызначыць спэцыяльнага дакладчыка для забесьпячэньня незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў, каб вывучыць наступныя пытаньні, зьвязаныя з выкананьнем урадавымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь міжнародных абавязаньняў:

  • Выкананьне асноўных прынцыпаў ААН аб ролі адвакатаў
  • Гарантыя бесьперашкоднага ажыцьцяўленьня адвакацкай дзейнасьці, бяз рызыкі дзяржаўнага перасьледу або пазбаўленьня ліцэнзіі
  • Неадкладнае вызваленьне зьняволеных адвакатаў Максіма Знака з турмы і Ільлі Салея з-пад хатняга арышту, а таксама зьняцьця зь іх усіх абвінавачваньняў
  • Адмена рашэньняў аб пазбаўленьні адвакатаў ліцэнзій.

Юрысты Германіі падтрымліваюць патрабаваньне Беларусі пашырыць і ўзмацніць міжнародныя санкцыі і зьвяртаюцца да ўраду ФРГ і ЭЗ з патрабаваннем уключыць у санацыйныя сьпісы прадстаўнікоў органаў АМАП і ГУБАЗіК, а таксама служачых Міністэрства юстыцыі і пракуратуры, адказных за
скажэньне закону, перасьлед і запалохваньне адвакатаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG