Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максім Знак 100 дзён за кратамі, абарона падала хадайніцтва аб спыненьні крымінальнага перасьледу


Паштоўка з турмы ад Максіма Знака
Паштоўка з турмы ад Максіма Знака

Абарона сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Максіма Знака падала новае хадайніцтва аб спыненьні крымінальнага перасьледу.

«Пададзена чарговае хадайніцтва аб спыненьні крымінальнага перасьледу, мы прывялі вычарпальныя аргумэнты аб невінаватасьці Максіма Знака», — паведаміў адзін з адвакатаў Дзьмітры Лаеўскі.

Ён нагадаў, што 17 сьнежня быў 100-ы дзень беспадстаўнага знаходжаньня Максіма Знака ў зьняволеньні.

Падобнае хадайніцтва адвакаты падавалі ў Сьледчы камітэт у пачатку лістапада. Тады яны абгрунтавалі, што падабаронны не ўчыняў дзеяньняў, якія б маглі ўтвараць склад злачынства. Да аргумэнтаў юрыстаў у ведамстве не прыслухаліся.

Каардынацыйная рада дзеля транзыту ўлады шляхам правядзеньня новых выбараў пачала працаваць 18 жніўня зь ініцыятывы прыхільнікаў экс-кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай. Аднак улады абвясьцілі гэты орган неканстытуцыйным і распачалі крымінальную справу паводле арт. 361 Крымінальнага кодэксу «Заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь». Санкцыя прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін да 5 гадоў.

Бальшыня чальцоў рады цяпер за кратамі ці ў вымушанай эміграцыі. Максім Знак і Марыя Калесьнікава ўтрымліваюцца пад вартай у якасьці абвінавачаных паводле ч. 3 арт. 361 КК. Праваабаронцы прызналі іх палітвязьнямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG