Лінкі ўнівэрсальнага доступу

​​​​​​​«Такога не было ніколі ў музычнай сусьветнай гісторыі». Троіцкі пра найлепшыя песьні беларускага пратэсту


Лявон Вольскі выступае на акцыі пратэсту ў Горадні 18 жніўня

Музыказнаўца, журналіст, аўтар папулярнага праекту «Хижина дяди Тёмы» на ARU.TV Арцемій Троіцкі зрабіў агляд беларускай пратэставай музыкі 2020 году.

Са сьпісу 20 найлепшых кампазыцый паводле вэрсіі беларускай службы Радыё Свабода ён выбраў дзевяць, якія, на яго погляд, найбольш ярка адлюстроўваюць беларускую мірную рэвалюцыю.

Арцемій Троіцкі
Арцемій Троіцкі

Арцемій Троіцкі выбраў для аналізу 9 кампазыцый:

  • TOR BAND — «Мы — не „народец“»,
  • LEAR — «На стомленых крылах»,
  • Naka, Dzieciuki, «Разьбітае сэрца пацана», «Петля пристрастия», Rostany — «Вам»
  • «Дай дарогу!» — «Баю-Бай»,
  • IOWA — «Мечта»
  • Volski — «Ворагі народу»
  • Pomidor/OFF — «Я выходжу»
  • Ільля Сільчукоў — «Магутны Божа»
  • Trubetskoy — «Воля»

Аналіз вядомага музычнага крытыка глядзіце на відэа, дзе ёсьць і фрагмэнты кампазыцый.

Тут выняткі з размовы.

Арцемій Троіцкі: «Тое, што цяпер адбываецца ў беларускай музыцы, у беларускай культуры, не гаворачы пра беларускае грамадзтва ў цэлым, — я ніколі ў жыцьці не назіраў такога выбуху народнай творчасьці, прычым палітычна арыентаванай народнай творчасьці.

Лічыцца, што ў Амэрыцы ў 1960-я гады, у Вялікай Брытаніі ў 1970-я гады, у СССР — у 1980-я гады была моцная хваля пратэставай музыкі. Ці то пратэсты супраць вайны ў Віетнаме, ці то супраць беспрацоўя і эканамічнай палітыкі Тэтчэр, у СССР зразумела супраць чаго быў пратэст. Але музычная хваля, якая ўзьнялася ў Беларусі, безумоўна, нашмат мацнейшая за ўсё гэта.

Што мы можам згадаць з савецкіх песьняў 1980-х, усіх гэтых так званых „перабудовачных“ гімнаў? „Аквариум“ — „Поезд в огне“, „Кино“ — „Мы ждем перемен“, „Наутилус Помпилиус“ — „Скованные одной цепью“, „Шар цвета хаки“, „Телевизор“ — „Выйти из-под контроля“, „Твой папа фашист“. Недзе дзясятак, можа два песьняў, ня болей. А тут сотні песьняў. Па-мойму, гэтага не было ніколі ў сусьветнай музычнай гісторыі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG