Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам Нямеччыны

Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Падчас свайго другога за апошнія тры месяцы візыту ў Нямеччыну Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з фэдэральным прэзыдэнтам Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам

Паводле тэлеграм-каналу Ціханоўскай, Штайнмаер выказаў захапленьне подзьвігам беларускага народу.

У размове Ціханоўская падкрэсьліла, што мова, гісторыя, цікавасьць да культуры і бел-чырвона-белага сьцягу — гэта тое, што умацоўвае пратэст. Яна заявіла, што Лукашэнка так ці інакш сыдзе, але важна, каб гэта здарылася як мага хутчэй, і адзначыла важнасьць таго, каб Нямеччына падтрымала пашырэньне санкцыяў супраць памагатых рэжыму.

Ціханоўская і Штайнмаер абмеркавалі і ролю АБСЭ ў палітычным працэсе ў Беларусі. Новая генэральная сакратарка арганізацыі Хэльга Шмід магла б адыграць важную ролю ў арганізацыі перамоваў па правядзеньні новых выбараў — адзначаецца ў тэлеграм-канале Ціханоўскай.

6 кастрычніка, падчас папярэдняга візыту ў Нямеччыну, Ціханоўская сустракалася з канцлэркай Нямеччыны Ангелай Мэркель.

​
XS
SM
MD
LG