Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэлася з міністрам унутраных спраў Польшчы, які падтрымаў яе пераходны кабінэт


Сустрэча Сьвятланы Ціханоўская і Марыюша Каміньскага. Варшава, 3 кастрынічка
Сустрэча Сьвятланы Ціханоўская і Марыюша Каміньскага. Варшава, 3 кастрынічка

Гэта была ўжо ня першая сустрэча міністра Марыюша Каміньскага і Сьвятланы Ціханоўскай у Варшаве.

3 кастрычніка 2022 году міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі сустрэўся зь лідэрам дэмакратычнай апазыцыі Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел намесьнік міністра Барташ Градзецкі і амбасадар Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі.

Як паведаміла прэсавая служба МЗС Польшчы, гэта была чарговая сустрэча кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі зь лідэрам беларускай дэмакратычнай апазыцыі:

«Падчас размовы міністар Марыюш Каміньскі запэўніў, што Польшча надалей падтрымлівае і цэніць дзейнасьць беларускай апазыцыі, у тым ліку, у прыватнасьці, створанага ў жніўні 2022 году часовага кабінэту пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай».

Польскі бок таксама паведаміў аб зьменах у польскім заканадаўстве, якія спрашчаюць побыт беларусаў у краіне, і працы рабочай групы па вырашэньні праблем беларусаў.

У сакавіку 2022 году Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка абмеркавалі зь міністрам унутраных спраў Польшчы Марыюшам Каміньскім пытаньні камунікацыі, каб не дапусьціць дыскрымінацыі беларусаў.

У прыватнасьці, як паведаміў тады Офіс Ціханоўскай, гаворка ішла аб выдачы візаў, легалізацыі і дазволе на працу для беларусаў у Польшчы. Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка тады заклікалі Польшчу пашырыць праграмы і акты, якія ўхваленыя ў дачыненьні да ўкраінскіх уцекачоў, на грамадзян Беларусі.

30 жніўня стала вядома, што дзякуючы новаму распараджэньню уладаў Польшчы тысячы беларусаў і ўкраінцаў могуць вырашыць праблемы зь легалізацыяй знаходжаньня ў дзяржаве.

Віцэ-міністар замежных спраў Польшчы Пётар Ваўжык падпісаў распараджэньне аб выдачы гуманітарных і нацыянальных працоўных візаў беларусам, якія знаходзяцца на тэрыторыі краіны. Дакумэнт апублікаваны 29 жніўня і набыў моц 30 жніўня 2022 году.

Ён тычыцца таксама і ўкраінцаў. Атрымаць візу паводле новага дакумэнту можна да 31 сьнежня 2022 году.

Беларусы змогуць атрымаць гуманітарныя візы, на падставе якіх людзі будуць мець магчымасьць падаць заяву на часовы від на жыхарства ў краіне тэрмінам на 3 гады. Кіроўцы-міжнароднікі, якія перавозяць грузы і пасажыраў, змогуць атрымаць нацыянальныя працоўныя візы Польшчы.

Апрача Сьвятланы Ціханоўскай у склад беларускай дэлегацыі ўваходзілі прадстаўнік кабінэту ў замежных справах Валер Кавалеўскі і прадстаўнік кабінэту ў пытаньнях перадачы ўлады Павал Латушка
Апрача Сьвятланы Ціханоўскай у склад беларускай дэлегацыі ўваходзілі прадстаўнік кабінэту ў замежных справах Валер Кавалеўскі і прадстаўнік кабінэту ў пытаньнях перадачы ўлады Павал Латушка

Апрача Сьвятланы Ціханоўскай у сустрэчы бралі ўдзел прадстаўнік па транзыце ўлады Павел Латушка, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі, прадстаўнік па аднаўленьню законнасьці і правапарадку Аляксандар Азараў і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бясьпецы Валер Сахашчык.

Кабінэт распавёў міністру пра пляны дэмакратычных сілаў, пра сытуацыю з беларусамі ў Польшчы і пра дапамогу, якую беларусы аказваюць Украіне. Прадстаўнікі Кабінэта распавялі пра працу ў сваіх напрамках.

Сустрэча беларускай і польскай дэлегацый пад кіраўніцтвам Сьвятланы Ціханоўскай і Марыюша Каміньскага
Сустрэча беларускай і польскай дэлегацый пад кіраўніцтвам Сьвятланы Ціханоўскай і Марыюша Каміньскага

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG