Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ шасьцёра рабочых далучыліся да нацыянальнага страйку, у тым ліку чэмпіён сьвету ў кікбоксінгу


Падчас чэмпіянату сьвету ў тайскім боксе, Менск, 2017. Ілюстрацыйнае фота
Падчас чэмпіянату сьвету ў тайскім боксе, Менск, 2017. Ілюстрацыйнае фота

Сярод страйкоўцаў «Нафтану» – Сяргей Скіба, вядомы спартовец, трохразовы чэмпіён сьвету і васьміразовы ўладальнік Кубка сьвету, пераможца чэмпіянатаў Эўропы і іншых топавых турніраў у кікбоксінгу і тайляндзкім боксе.

4 сьнежня стала вядома пра далучэньне да страйку з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнкі, новых выбараў і вызваленьня палітвязьняў яшчэ трох асобаў.

Да страйку далучыўся работнік «Нафтана» Сяргей Скіба, які 17 гадоў працаваў на прадпрыемстве, інфармуе тэлеканал «Белсат». Скіба – вядомы спартовец, ён трохразовы чэмпіён сьвету і васьміразовы ўладальнік Кубка сьвету, пераможца чэмпіянатаў Эўропы і іншых топавых турніраў у кікбоксінгу і тайляндзкім боксе.

Да страйку ў пятніцу далучыліся таксама два жыхары Салігорску. Гэта супрацоўнік «Беларуськалію» Дзьмітры Прывалаў, паведамляе тэлеграм-канал страйкаму прадпрыемства, і майстар мясцовага «Водаканалу» Сяргей Крыж.

Пра далучэньне да страйку заявілі таксама работніца ААТ «Полацак-Шкловалакно» Людміла Каляда і два работнікі ААТ «Нафтан» — Андрэй Шкірэнка і Аляксандар Капшуль.

3 сьнежня з «Нафтану» звольнілі начальніцу аддзелу рэалізацыі нафтапрадуктаў Вольгу Брыцікаву, якая брала актыўны ўдзел у арганізацыі страйкаму прадпрыемства.

Таксама 3 сьнежня перадалі ў суд крымінальную справу супраць чатырох рабочых Беларускага мэталюргічнага заводу.

У лістападзе «Беларуськалій» звольніў 49 страйкоўцаў. Іх звольнілі фармальна за прагулы, бо суд Менскай вобласьці ў верасьні пастанавіў, што страйк незаконны.

Кіраўніцтва прадпрыемства ў афіцыйным тэлеграм-канале прыгразіла звольніць і астатніх страйкоўцаў, «якія адмаўляюцца ад выкананьня сваіх працоўных абавязкаў».

Паводле тэлеграм-каналу страйкоўцаў «Беларуськалію», у страйку ўдзельнічаюць каля 100 чалавек. На «Беларуськаліі» працуюць больш за 16 тысяч чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG