Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З «Нафтану» звальняюць лідэрку страйкаму


Рабочыя «Нафтану і «Паліміру» ў Наваполацку выйшлі на страйк, 14 жніўня

Начальніцу аддзелу рэалізацыі нафтапрадуктаў на наваполацкім «Нафтане» Вольгу Брыцікаву афіцыйна звальняюць з працы. Яна адпрацавала на прадпрыемстве 16 гадоў і зьвязвае звальненьне з актыўным удзелам у падрыхтоўцы страйку, піша Tut.by.

17 жніўня, у пару актыўных масавых выступленьняў рабочых на шэрагу заводаў, яна агучыла патрабаваньні калектыву «Нафтану» на сустрэчы рабочых з тагачасным кіраўніком Камітэту дзяржкантролю Іванам Тэртэлем.

Працоўныя наваполацкага прадпрыемства патрабавалі расьсьледаваньня фактаў гвалту над мірнымі пратэстоўцамі і прызначэньня новых празрыстых выбараў прэзыдэнта краіны.

У верасьні Брыцікавай выпісалі вымову за прагул 20 жніўня, калі жанчына падлічвала колькасьць удзельнікаў страйку. Тады ўдалося сабраць каля 3,5 тысяч подпісаў.

А ў кастрычніку ў рамках сыстэмнага перасьледу ёй і іншым супрацоўнікам, якія 6 кастрычніка зьняліся ў відэазвароце да беларускага народу, даслалі позву ў пракуратуру. Усяго ў звароце зьняліся 30 супрацоўнікаў заводу.

Загад аб звальненьні Брыцікавай выдадзены ў сувязі з «пазбаўленьнем доступу да дзяржаўнай таямніцы». Цяпер ужо былая начальніца аддзелу рэалізацыі нафтапрадуктаў будзе бліжэйшымі днямі разьбірацца ў дэталях загаду, каб зразумець, што рабіць далей.

На пачатку кастрычніка Вольга Брыцікава ў камэнтары Свабодзе заявіла, што больш за 300 працаўнікоў «Нафтану» далучыліся да незалежнага прафсаюзу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG