Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Магілёўшчыне зь вясковага настаўніка, які падтрымаў агульнанацыянальны страйк, спаганяюць сродкі за навучаньне


Натальля і Аляксандар Крушавы
Натальля і Аляксандар Крушавы

У Горацкім раёне настаўніка з аграгарадка Добрая Аляксандра Крушава абавязалі вярнуць у рэспубліканскі бюджэт 9375 рублёў (3605 даляраў) за навучаньне ў Магілёўскім унівэрсытэце імя Куляшова.

Адміністрацыя мясцовай школы спыніла зь ім працоўныя адносіны неўзабаве пасьля таго, як ён са сваёй каляжанкай і сваячкай Натальляй Крушавай падтрымалі агульнанацыянальны страйк, да якога заклікала Сьвятлана Ціханоўская. Яны ня выйшлі на працу, а затым апублікавалі ў сацыяльных сетках відэазварот, у якім выказалі сваё стаўленьне да перасьледу выкладчыкаў і студэнтаў за іншадумства. Фармальнай прычынай звальненьня кіраўніцтва навучальнай установы назвала «прагул без уважлівых прычын».

У школе аграгарадка 23-гадовы Аляксандар Крушаў адпрацоўваў разьмеркаваньне па сканчэньні ўнівэрсытэту. Больш за два гады вучыў мясцовую дзятву матэматыцы ды інфарматыцы. Па ягоных словах, абавязаны быў адпрацаваць у школе, каб не было прэтэнзіяў ад дзяржавы за навучаньне, 3 гады і 9 месяцаў.

Квітанцыя з разьлікам за навучаньне
Квітанцыя з разьлікам за навучаньне

У Аляксандра двое непаўналетніх дзяцей: большаму 2 гады, меншаму 9 месяцаў, жонка дэкрэтніца. Працы знайсьці ня можа. Прызнаецца, што грошай, якія зь яго хочуць спагнаць, у яго няма, і маёмасьці, якую можна было б прадаць, таксама.

«З голаду мы не памром, бо жывём у сельскай мясцовасьці і зямля ежу дасьць, — кажа Аляксандар. — Але такіх грошай мне і маёй сям’і не сабраць. Спадзяюся на дапамогу неабыякавых людзей».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG