Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніком Інстытуту гісторыі стаў функцыянэр, які спрычыніўся да звальненьня «пратэставых» калегаў


Дворык Інстытут гісторыі НАН

Новым дырэктарам Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук прызначаны Вадзім Лакіза. Да таго ён быў намесьнікам кіраўніка ў навуковай рабоце.

Пра гэта Свабодзе стала вядома ад некалькіх супрацоўнікаў акадэмічнай установы. Ягоную кандыдатуру кіраўніцтва НАН зацьвердзіла 2 сьнежня.

Раней шэраг актыўных гісторыкаў і археолягаў атрымалі даведкі аб непрацягненьні кантрактаў менавіта за подпісам Вадзіма Лакізы.

Цягам восені з Інстытуту за ўдзел у пратэстах звольнілі 7 чалавек, яшчэ 6 звальняюцца цяпер на знак салідарнасьці з пацярпелымі калегамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG