Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэратарку «Белсату», затрыманую на «плошчы Перамен», падазраюць у крымінальным злачынстве


Дар'я Чульцова

Стала вядома, паводле якога артыкулу абвінавачваюць журналістку тэлеканалу «Белсат» Дар’ю Чульцову.

Да гэтага часу інфармацыі пра тое, паводле якой справы ўтрымліваюць за кратамі апэратарку Дар’ю Чульцову, не было.

Чульцова разам Кацярынай Андрэевай вялі стрым з «плошчы Перамен», дзе адбываўся сілавы разгон акцыі памяці 15 лістапада. Журналістак затрымалі і спачатку прысудзілі ім па 7 содняў арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Цяпер стала вядома, што Дар’я Чульцова, як і Андрэева, таксама праходзіць падазраванай паводле крымінальнага артыкулу 342 — «дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».

Ім абедзьвюм пагражае да трох гадоў зьняволеньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG