Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзясяткі калёнаў па ўсім Менску на «Маршы суседзяў», больш за 400 затрыманых па Беларусі. Найважнейшае за 29 лістапада

Адна з калёнаў у Менску
Адна з калёнаў у Менску

Найважнейшае за 29 лістапада.

У Менску шаснаццатую нядзелю запар прайшлі акцыі пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі. У розных раёнах сталіцы адбыліся дзясяткі «маршаў суседзяў», у найбуйнейшых удзельнічалі па некалькі тысяч чалавек.

Міліцыя разганяла калёны і затрымлівала пратэстоўцаў, якія ў сваіх мікрараёнах выйшлі на маршы супраць гвалту і фальсыфікацыі выбараў.

Увечары 29 лістапада скончыўся тэрмін, цягам якога журналістцы Tut.by Кацярыне Барысевіч мелі выставіць абвінавачаньне і выбраць меру стрыманьня.

Нарвэская кампанія Yara, адзін з найбуйнейшых сусьветных пастаўнікоў мінэральных угнаеньняў і ключавых кліентаў Беларускай калійнай кампаніі, зноў выказала занепакоенасьць сытуацыяй у Беларусі.

Старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі абраны Мікалай Казлоў. Яго кандыдатуру падтрымала большасьць дэлегатаў зьезду партыі 29 лістапада ў Менску.

Дэфіцыт кадраў беларускіх дзяржаўных СМІ бачны няўзброеным вокам. З каналу на канал, зь сюжэту ў сюжэт снуюць адныя і тыя ж людзі, якія зьяўляюцца ў розных ролях, але заўсёды гавораць патрэбныя ўладам словы.

Сьвятлана Ціханоўская дала вялікае інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода. Мы выбралі самыя яскравыя моманты зь яго, датычныя Беларусі.

XS
SM
MD
LG