Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Косава сышоў у адстаўку пасьля абвінавачаньняў у ваенных злачынствах


Хашым Тачы
Хашым Тачы

Прэзыдэнт часткова прызнанай Рэспублікі Косава Хашым Тачы ў чацьвер абвясьціў аб сваёй адстаўцы — пасьля таго, як стала вядома, што Спэцыяльная пракуратура па Косаве ў Гаазе пацьвердзіла абвінавачаньні супраць яго ва ўчыненьні ваенных злачынстваў у 1998–1999 гадах падчас збройнага канфлікту ў былой Югаславіі.

Аб адстаўцы Тачы абвясьціў на прэс-канфэрэнцыі ў Прышціне. Ён абвяргае абвінавачаньні. Раней ён абяцаў сысьці ў адстаўку, калі пракуратура будзе на іх настойваць. Выконваць абавязкі прэзыдэнта, як чакаецца, будзе кіраўнік парлямэнту.

Напярэдадні ў Прышціне пры садзейнічаньні сіл бясьпекі місіі ЭЗ па падтрыманьні законнасьці быў затрыманы былы сьпікер парлямэнту Косава Якуп Красьнічы — таксама на запыт гааскай спэцпракуратуры.

Спэцпракуратура ў Гаазе выставіла абвінавачаньне супраць Тачы, былога старшыні косаўскага парлямэнту Кадры Вэсэлі і яшчэ некалькіх дзеячоў у чэрвені гэтага году. Яны падазраюцца ў датычнасьці да забойстваў каля ста чалавек, а таксама ў выкраданьнях, перасьледах і катаваньнях людзей падчас або пасьля завяршэньня збройнага канфлікту ў Косаве.

Сьледзтва адзначае, што ахвярамі злачынстваў былі прадстаўнікі розных этнічных груп, у тым ліку косаўскія альбанцы, сэрбы, ромы.

Тачы і Вэсэлі ўваходзілі ў кіраўніцтва Арміі вызваленьня Косава — ваенізаванага аб’яднаньня косаўскіх альбанцаў, якія ў канцы 1990-х гадоў ваеннымі мэтадамі дамагаліся незалежнасьці ад Югаславіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG