Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася тэлефонная размова Майка Пампэо з Аляксандрам Лукашэнкам


Сустрэча Лукашэнкі і Пампэо 1 лютага 2020 году ў Менску.

З ініцыятывы амэрыканскага боку сёньня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з дзяржаўным сакратаром ЗША Майклам Пампэо, паведамляе БелТА.

БелТА, у сваю чаргу, спасылаецца на Тэлеграм -канал «Пул Першага».

«Пампэо патэлефанаваў Лукашэнку. Прэзыдэнт Беларусі і Дзяржаўны сакратар ЗША толькі што гаварылі па тэлефоне», — гаворыцца ў паведамленьні.

Падрабязнасьці размовы пакуль не паведамляюцца.

  • 1 лютага 2020 году ў Менску адбылася асабістая сустрэча Лукашэнкі і Пампэо.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG