Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заклікаў усе краіны, асабліва Расею, «паважаць сувэрэнітэт Беларусі».


Майк Пампэо
Майк Пампэо

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо 16 верасьня заклікаў усе краіны, асабліва Расею, «паважаць сувэрэнітэт Беларусі».

Пампэо падкрэсьліў, што Вашынгтон каардынуе зь Вялікай Брытаніяй і Эўразьвязам санкцыі, закліканыя абараніць «законныя патрабаваньні беларускага народу».

«Беларусы, якія пратэстуюць супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў, сапраўды натхняюць усіх нас. Жорсткасьць да ніх мусіць спыніцца. І ўлады павінны вызваліць грамадзяніна ЗША Віталя Шклярава, якога затрымалі памылкова», — сказаў Пампэо.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG