Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Заклікалі ўступіць у дыялёг з сапраўднымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці». Бурэль і Пампэо абмеркавалі Беларусь


Ілюстрацыйнае фота.

Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль 23 кастрычніка абмеркаваў праз тэлефон зь дзяржаўным сакратаром ЗША Майкам Пампэо пытаньні ў кантэксьце трансатлянтычнага партнэрства, уключаючы сытуацыю ў Беларусі, паведаміла Эўрапейская замежнапалітычная служба.

«Дзяржаўны сакратар Пампэо і высокі прадстаўнік ЭЗ Бурэль заклікалі ўлады Беларусі ўступіць у канструктыўны дыялёг з сапраўднымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці, у прыватнасьці, з Каардынацыйнай радай, створанай Сьвятланаю Ціханоўскаю. ЭЗ і ЗША пацьвердзілі сваю рашучую падтрымку незалежнасьці і сувэрэнітэту беларусаў», — гаворыцца ў паведамленьні, распаўсюджаным у Брусэлі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG