Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканамічная праграма апазыцыі, 102 палітвязьні, гарантыі ад Ціханоўскай. Найважнейшае за 21 кастрычніка


Пасяджэньне Каардынацыйнай рады ў жніўні 2020

Каардынацыйная рада прэзэнтавала «асноўныя напрамкі эканамічнага разьвіцьця Беларусі». Аўтары праграмы перакананыя, што Беларусь мае ўсе магчымасьці для пераходу на новы этап эканамічнага разьвіцьця і значнага павелічэньня якасьці жыцьця людзей.

Больш за 13 тысяч беларусаў выехалі ва Ўкраіну, Польшчу, Літву і Латвію, паведаміў кіраўнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская паабяцала даць гарантыі тым, хто падтрымае страйк у выпадку невыкананьня «народнага ўльтыматуму», паведамляе яе тэлеграм-канал.

32-гадовы судзьдзя Аляксей Пацко зь Пінску вырашыў пакінуць пасаду. Прычынай сталі жнівеньскія падзеі ў краіне.

Дзесяць праваабарончых арганізацый зрабілі сумесную заяву, у якой прызналі палітвязьнямі яшчэ 9 удзельнікаў пратэстаў. Пратэстоўцаў узялі пад варту і абвінавацілі паводле крымінальных артыкулаў «Масавыя беспарадкі» (№ 293) і «Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (№ 342). Цяпер у сьпісе палітвязьняў 102 чалавекі.

З 22 кастрычніка іншаземцы змогуць праехаць транзытам церазь Беларусь без даведкі пра адсутнасьць COVID-19 і без 10-дзённай самаізаляцыі, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG