Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каардынацыйная рада прэзэнтавала «асноўныя напрамкі эканамічнага разьвіцьця Беларусі». Галоўныя тэзісы


Паседжаньне Каардынацыйнай рады 18 жніўня 2020 году. Цяпер удзельнікі той сустрэчы за мяжой або ў турме: Павал Латушка, Марыя Калесьнікава, Вольга Кавалькова, Максім Знак, Сяргей Дылеўскі.

Дакумэнт распрацаваны Эканамічнай групай Каардынацыйнай рады на аснове шырокага кансэнсусу беларускіх (і шэрагу замежных) эканамістаў, паведамляюць у прэсавай службе рады.

Якую альтэрнатыву прапануюць Беларусі

Аўтары праграмы перакананыя, што Беларусь мае ўсе магчымасьці для пераходу на новы этап эканамічнага разьвіцьця і значнага павелічэньня якасьці жыцьця людзей.

На іх думку, будучыня Беларусі — сярод разьвітых эканомік, у якой кожны чалавек мае роўныя шанцы на рэалізацыю сваіх магчымасьцяў, незалежна ад сваіх палітычных, рэлігійных і іншых перакананьняў, паходжаньня і іншых адрозьненьняў.

«Але сёньня ў эканоміцы Беларусі вялікая колькасьць структурных праблем, якія патрабуюць вырашэньня. Калі гэтага не зрабіць, Беларусь будзе ўсё больш адставаць па ўзроўні жыцьця ад сваіх больш разьвітых суседзяў і разьвітога сьвету ў цэлым, а беларуская моладзь будзе імкнуцца зьехаць за мяжу, каб там рэалізаваць свой патэнцыял. Для вырашэньня структурных праблем і дасягненьня ўстойлівага доўгатэрміновага росту, пасьля вырашэньня палітычнага крызісу і правядзеньня новых свабодных і справядлівых выбараў, перш за ўсё неабходна стварыць інстытуцыйную аснову».

Што трэба зрабіць, на думку Рады?

  • Адаптацыя і разьвіцьцё сацыяльнай інфраструктуры — сыстэмы адукацыі, аховы здароўя, культурнай сфэры, мэханізмаў мясцовага самакіраваньня — у адпаведнасьці з каштоўнасьцямі і запытамі беларускага грамадзтва.
  • Незалежнасьць судовай сыстэмы ад іншых галін улады.
  • Зьмяненьне ролі дзяржавы ў эканамічным разьвіцьці. Дзяржава павінна ператварыцца ў гаранта разьвіцьця інстытутаў і сацыяльнай інфраструктуры.
  • Стварэньне роўных і спрыяльных умоў гаспадараньня для ўсіх прадпрыемстваў, незалежна ад формы ўласнасьці, памеру або галіны.
  • Павелічэньне эфэктыўнасьці кіраваньня дзяржпрадпрыемствамі.
  • Павелічэньне эфэктыўнасьці працы сыстэмы сацыяльнай абароны насельніцтва.
  • Павышэньне эфэктыўнасьці, празрыстасьці і гнуткасьці рынку працы, пры адначасовым пераглядзе кантрактнай сыстэмы ў бок большай абароны правоў працоўных.
  • Разьвіцьцё фінансавага рынку.
  • Пабудова лічбавай эканомікі, у якой лічбавізацыя забясьпечвае хуткасьць, эфэктыўнасьць і транспарэнтнасьць сыстэмы кіраваньня.
  • Павышэньне канкурэнтаздольнасьці і інавацыйнасьці эканомікі праз разьвіцьцё прадпрымальніцкай ініцыятывы, стварэньне экасыстэмы разьвіцьця стартапаў, пабудова тэхналягічнай інфраструктуры, разьвіцьцё вэнчурных інвэстыцый.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG