Лінкі ўнівэрсальнага доступу

COVID-19. Ад заўтра для транзыту празь Беларусь не спатрэбіцца даведка


Беларуская памежніца. Ілюстрацыйнае фота
Беларуская памежніца. Ілюстрацыйнае фота

З 22 кастрычніка іншаземцы змогуць праехаць транзытам церазь Беларусь без даведкі пра адсутнасьць COVID-19 і без 10-дзённай самаізаляцыі, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.

Для гэтага трэба пацьвердзіць 24-гадзінны транзыт адным з дакумэнтаў:

  • квітком,
  • транзытнай візай Беларусі,
  • афіцыйным запрашэньнем зь дзяржавы, у якую едзе іншаземец,
  • накіраваньнем у лякарню ці санаторыю,
  • ці іншым дакумэнтам.

Калі такіх дакумэнтаў няма, іншаземцу дадуць запоўніць анкету, якую трэба аддаць на мяжы пры выезьдзе.

Таму, хто не пасьпее выехаць за 24 гадзіны, давядзецца зрабіць у Беларусі яшчэ і аналіз на каранавірус і паказаць даведку з адмоўным вынікам на мяжы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG