Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Кіеве абавязаў выдаліць з кнігі пра паэта Стуса фрагмэнты пра палітыка Медведчука


Акцыя праціўнікаў Медведчука каля суду
Акцыя праціўнікаў Медведчука каля суду

Дарніцкі суд у Кіеве ў панядзелак часткова задаволіў скаргу дэпутата і аднаго зь лідэраў «Апазыцыйнай плятформы за жыцьцё» Віктара Медведчука супраць аўтара кнігі «Справа Васіля Стуса» Давіда Кіпіяні і выдавецтва Vivat.

Суд, у прыватнасьці, абавязаў аўтара і выдавецтва выдаліць з тэксту кнігі ўрыўкі, прысьвечаныя асобе Медведчука, а пакуль гэта ня зроблена, наклаў на распаўсюд кнігі забарону. Медвядчук лічыць, што гэтыя ўрыўкі закранаюць ягоныя гонар і годнасьць.

Рашэньне суду пакуль не ўступіла ў сілу і можа быць абскарджана.

Кніга Кіпіяні пра ўкраінскага паэта і дысыдэнта Васіля Стуса, які быў асуджаны ў СССР да пазбаўленьня волі і памёр у савецкай калёніі пасьля галадоўкі, выйшла ў 2019 годзе. Па словах аўтара, яна грунтуецца на матэрыялах з рассакрэчаных архіваў КДБ.

Судовы працэс над Стусам у 1980 годзе навуковец і праваабаронца Андрэй Сахараў назваў ганьбай савецкай рэпрэсіўнай сыстэмы. Медвядчук на гэтым працэсе быў адвакатам па прызначэньні. Падсудны, па шматлікіх сьведчаньнях, быў супраць прызначэньня адваката.

Роля Медведчука у працэсе дагэтуль служыць прадметам дыскусій — многія лічаць, што ён як мінімум парушыў адвакацкую этыку, прызнаўшы віну падабароннага насуперак ягонай волі, або што ўвогуле супрацоўнічаў з бокам абвінавачваньня. Сам Медвядчук сваёй віны ў тым, што Стуса асудзілі на пазбаўленьне волі, не прызнае.

Стус памёр у зьняволеньні ў 1985-м. Сёньня ён лічыцца клясыкам украінскай паэзіі, пасьмяротна яму нададзенае званьне Героя Ўкраіны.

Віктара Медведчука называюць прарасейскім палітыкам, ён неаднаразова — нягледзячы на тое, што Расея афіцыйна прызнаная на Ўкраіне краінай-агрэсарам — у апошнія гады наведваў Расею і сустракаўся з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG