Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гедройць аўтару Свабоды, марш інвалідаў, «Восеньскі салён». Найважнейшае за 15 кастрычніка


Сяргей Дубавец, ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця ў 2020 годзе
Сяргей Дубавец, ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця ў 2020 годзе

Мы падрыхтавалі для вас агляд падзеяў 15 кастрычніка, пра якія варта ведаць.

Сёлетнюю літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымаў Сяргей Дубавец за кнігу «Тантамарэскі» (Бібліятэка Радыё Свабода).

«Мы хочам выйсьці на вуліцу, каб сказаць „не“ дыктатуры! Сказаць „не“ гвалту, несправядлівасьці і хлусьні. Мы таксама хочам, каб нас пачулі!», — гаворыцца ў анонсе маршу. Марш стартаваў ад Чырвонага касьцёла і скончыўся ля падземнага пераходу каля ГУМа. Падземны пераход стаў бар’ерам для ўдзельнікаў маршу.

Адвакацкай ліцэнзіі пазбавілі Аляксандра Пыльчанку, які абараняў Віктара Бабарыку і Марыю Калесьнікаву.

Нягледзячы на заклік культурнай супольнасьці краіны, кіраўніцтва ансамбля «Харошкі» прыняло прапанову Міністэрства культуры выступіць на сцэне Купалаўскага тэатру 15–16 кастрычніка. Дырыжора аркестру ансамбля, які заклікаў байкатаваць «танцы на касьцях», звольнілі.

Баскетбалістку Алену Леўчанку вызвалілі 15 кастрычніка пасьля 15 сутак арышту і штрафу ў 810 рублёў. Невядомы ў балаклаве прывёз спартоўку дадому, хоць бацькі, сябры і паплечнікі чакалі яе каля ізалятара на Акрэсьціна.

1830 квадратных мэтраў графікі, жывапісу, фатаграфіі, скульптуры, інсталяцыяў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. 209 маладых беларускіх мастакоў. 14 кастрычніка ўжо шосты раз у Палацы мастацтва адкрылася выстава-продаж «Восеньскі салён».

«Мы рашуча падтрымліваем беларускі народ, які працягвае патрабаваць ад беларускіх лідэраў адказнасьці за здушэньне дэмакратыі, як мы гэта зрабілі, калі ўводзілі санкцыі супраць вінаватых разам з нашымі дэмакратычнымі саюзьнікамі ў Эўропе і Канадзе», — сказаў Пампэо.

Як паведамляе сайт ураду Канады, санкцыі ў адказ на грубыя і сыстэматычныя парушэньні правоў чалавека ўводзяцца ў дзеяньне неадкладна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG