Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада ўвяла санкцыі супраць яшчэ 31 чыноўніка Беларусі. Сьпіс


Як паведамляе сайт ураду Канады, санкцыі ў адказ на грубыя і сыстэматычныя парушэньні правоў чалавека ўводзяцца ў дзеяньне неадкладна.

Палажэньне аб спэцыяльных эканамічных захадах накладае на ўключаных у пералік асобаў забарону ажыцьцяўляць угоды (фактычна замарожваньне актываў), забарону асобам у Канадзе і канадцам за межамі Канады мець справу зь любой маёмасьцю гэтых асобаў або надаваць ім фінансавыя ці зьвязаныя зь імі паслугі.

Асобам, пералічаным у дадатку да правілаў, таксама забаронены ўезд у Канаду ў адпаведнасьці з Законам аб іміграцыі і абароне ўцекачоў.

Канкрэтныя забароны выкладзены ў правілах.

Імёны асобаў, унесеных у новы санкцыйны сьпіс:

  • Аляксандар Міхайлавіч Аляшкевіч
  • Аляксандар Вячаслававіч Астрэйка
  • Аляксандар Быкаў
  • Ірына Аляксандраўна Целікавец
  • Алег Анатолевіч Чарнышоў
  • Міхаіл Аляксандравіч Дамарнацкі
  • Вольга Леанідаўна Дарашэнка
  • Андрэй Васілевіч Галенка
  • Максім Аляксандравіч Гамола
  • Андрэй Анатолевіч Гуржый
  • Сьвятлана Пятроўна Кацуба
  • Уладзімір Віктаравіч Калач
  • Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі
  • Генадзь Аркадзевіч Казакевіч
  • Сяргей Мікалаевіч Хаменка
  • Аляксандар Уладзіміравіч Канюк
  • Аляксандар Міхайлавіч Ласякін
  • Алег Уладзімеравіч Маткін
  • Максім Якаўлевіч Міховіч
  • Ігар Анатолевіч Плышэўскі
  • Марына Юр’еўна Рахманава
  • Дзьмітры Васілевіч Рэуцкі
  • Аляксандар Сьвятаслававіч Шэпелеў
  • Алег Мікалаевіч Шулякоўскі
  • Алег Леанідавіч Сьліжэўскі
  • Іван Юр’евіч Сакалоўскі
  • Сяргей Яўгенавіч Церабаў
  • Валерый Паўлавіч Вакульчык
  • Анатоль Анатолевіч Васільеў
  • Аляксандар Паўлавіч Васільеў
  • Леанід Жураўскі

Раней Вялікая Брытанія і Канада ўвялі санкцыі супраць Лукашэнкі і яго сілавога атачэньня. У ліку фігурантаў санкцыйнага сьпісу — дзейныя сілавікі: Юры Караеў, Аляксандар Барсукоў, Юры Назаранка, Хазалбек Атабекаў, Дзьмітры Балаба, Ігар Сергеенка.

Таксама Эўразьвяз увёў санкцыі супраць 40 чыноўнікаў у кіраўніцтве Беларусі і пачаў рыхтаваць новыя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і яго сямейнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG