Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз гатовы ўвесьці пэрсанальныя санкцыі супраць Лукашэнкі


Палітычнае рашэньне 12 кастрычніка прынялі міністры замежных справаў Эўразьвязу на пасяджэньні Рады Эўразьвязу.

Пра гэта паведаміла агенцтва AFP, спасылаючыся на дыпляматычныя крыніцы.

Брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк паведамляе, што да папярэдняга санкцыйнага сьпісу Эўразьвязу могуць дадаць нават 40 новых прозьвішчаў чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі і парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. Рыхтаваць новы сьпіс цяпер будуць рабочыя групы Эўразьвязу.

Дагэтуль ЭЗ не ўключаў Аляксандра Лукашэнку ў санкцыйны сьпіс. У Брусэлі тлумачылі гэта тым, што пэрсанальныя санкцыі супраць Лукашэнкі могуць ускладніць дыпляматычнае ўрэгуляваньне канфлікту ў Беларусі.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG