Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўны мітрапаліт забараняе «Магутны Божа», Гуркоў і Герасіменя пакінулі Беларусь. Найважнейшае за 14 кастрычніка


Віталь Гуркоў, чэмпіён Беларусі па муай-тай, 2016
Віталь Гуркоў, чэмпіён Беларусі па муай-тай, 2016

Мы падрыхтавалі для вас агляд падзеяў 14 кастрычніка, пра якія варта ведаць.

У «Дзень маці» ў Менску прайшоў «Марш матуляў»

Па праспэкце Незалежнасьці ў Менску ўвечары 14 кастрычніка прайшоў праўладны марш. Яго ўдзельнікі скандавалі «Беларусь не аддамо!» і дзякавалі міліцыі.

Знаны беларускі спартовец, шматразовы чэмпіён сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе, сьпявак рок-гурту Brutto Віталь Гуркоў падчас стрыму ў інстаграме Tribuna.com сказаў, што не плянуе вяртацца ў Беларусь.

Аляксандру Сітнікаву, шматразовую чэмпіёнку Беларусі ў тайскім боксе, асудзілі на 10 дзён арышту. Раней яна выказвалася ў Instagram у падтрымку пратэстаў.

Шматразовая прызэрка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя ўзначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці

Сьвятлана Ціханоўская запісала відэазварот, у якім заклікала працаўнікоў заводаў і прадпрыемстваў краіны працягваць барацьбу.

Мэдыка-рэнтгеноляга Андрэя Вярбіцкага паўторна асудзілі за ўдзел у шэсьці ў Магілёве яшчэ на 12 сутак. Арышт Вярбіцкага паралізаваў працу рэнтгеналягічнага кабінэту і яшчэ двух аддзяленьняў стаматалягічнай паліклінікі.

У Віцебску 14 кастрычніка затрымалі Тацяну Севярынец — вядомую грамадзкую актывістку, маці апазыцыйнага палітыка Паўла Севярынца.

Бізнэсовец і былы сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Юры Васкрасенскі паведаміў на дзяржаўным тэлеканале АНТ, што Аляксандар Лукашэнка даручыў яму скласьці сьпіс асобаў, якім можна было б зьмяніць меру стрыманьня.


Чакаецца, што ад сярэдзіны лістапада беларусы, у якіх ёсьць гуманітарныя візы, змогуць легальна працаўладкавацца ў Польшчы. Пра гэта паведаміў дэпутат польскага Сэйму Міхал Шчэрба.

МЗС Беларусі ўручыў ноту ўкраінскаму амбасадару з прычыны таго, што Ўкраіна прыняла ўказ аб прыцягненьні высокакваліфікаваных спэцыялістаў зь Беларусі

Ліга чэмпіёнаў хакейнага сэзону 2020/21 не адбудзецца праз пандэмію каранавірусу

Беларусы працягваюць забіраць рублі і валюту з укладаў.

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі 14 кастрычніка на багаслужбе, прымеркаванай да царкоўнага сьвята Пакроваў, у Сьвята-Пакроўскім саборы ў Горадні, зрабіў заяву адносна гімну «Магутны Божа».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG