Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі пратэстуе супраць таго, што Ўкраіна хоча прыцягнуць беларускіх спэцыялістаў


МЗС Беларусі ўручыў ноту ўкраінскаму амбасадару з прычыны таго, што Ўкраіна прыняла ўказ аб прыцягненьні высокакваліфікаваных спэцыялістаў зь Беларусі, які «ў парушэньне агульнапрынятых прававых нормаў распаўсюджвае сваё дзеяньне выключна на грамадзян суседняй дзяржавы», паведамляе БЕЛТА.

«Дадзены прававы акт нельга трактаваць інакш як відавочна недружалюбны і дыскрымінацыйны крок украінскага боку, які мяжуе з умяшаньнем ва ўнутраныя справы Беларусі», лічыць МЗС.

На пачатку кастрычніка прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ № 420/2020 «Аб некаторых захадах для прыцягненьня прадпрымальнікаў, высокакваліфікаваных спэцыялістаў, якія зьяўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь».

Згодна з указам Кабінэт міністраў Украіны падоўжыць да 180 дзён у годзе тэрмін часовага знаходжаньня на тэрыторыі Ўкраіны грамадзян Беларусі. Гэта тычыцца прадпрымальнікаў, высокакваліфікаваных спэцыялістаў, у прыватнасьці спэцыялістаў у сфэры інфармацыйных тэхналёгій і інавацый, іміграцыя якіх адпавядае інтарэсам Украіны, і іх сем’яў.

Таксама ўрад уводзіць пілётны праект для спрошчанага афармленьня віду на жыхарства для гэтых катэгорый грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG