Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маршы пэнсіянэраў, Эўразьвяз гатовы ўвесьці пэрсанальныя санкцыі супраць Лукашэнкі. Найважнейшае за 12 кастрычніка


Марш пэнсіянэраў, Менск, 12 кастрычніка 2020
Марш пэнсіянэраў, Менск, 12 кастрычніка 2020

Пэнсіянэры выйшлі на акцыі пратэсту ў Менску, Берасьці, Гомлі, Горадні, Магілёве, Лідзе.

Эўразьвяз пашырыць санкцыйны сьпіс беларускіх чыноўнікаў. Паводле агенцтва AFP, ён мае уключыць туды і Аляксандра Лукашэнку

Колькасьць затрыманых на «Маршы гонару» ўва ўсёй краіне дасягнула амаль 600 чалавек

Міністэрства ўнутраных спраў панаракала, што падвысілася «агрэсіўнасьць натоўпу» на нядзельных маршах

Першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі Генадзь Казакевіч заявіў 12 кастрычніка, што «пры неабходнасьці» сілавікі будуць ужываць спэцсродкі і баявую зброю супраць пратэстоўцаў у Беларусі

Стала вядома, што Сяргей Ціханоўскі 10 кастрычніка быў на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з палітвязьнямі ў СІЗА КДБ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG