Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маршы гонару» ў Менску і іншых гарадах, двух арыштаваных выпусьцілі зь СІЗА пасьля сустрэчы з Лукашэнкам. Найважнейшае за 11 кастрычніка


Марш гонару, Менск, 11 кастрычніка
Марш гонару, Менск, 11 кастрычніка

«Маршы гонару» ў Менску і іншых гарадах Беларусі

«Марш годнасьці» у Менску суправаджаўся гвалтам, параўнальным зь першымі днямі жнівеньскага супраціву.

Колькасьць затрыманых на «Маршы годнасьці» па ўсёй Беларусі дасягнула 500 чалавек

Са сьледчага ізалятару КДБ выпусьцілі на волю бізнэсоўца і сябра ініцыятыўнай групы Бабарыкі Юрыя Васкрасенскага і дырэктара менскага офісу кампаніі PandaDoc Дзьмітрыя Рабцэвіча

Сьвятлана Ціханоўская лічыць, што размова Аляксандра Лукашэнкі з палітвязьнямі ізалятару КДБ — гэта імітацыя дыялёгу, якой хочуць «забіць пратэст»

Лідэр страйкаму Менскага трактарнага заводу і чалец Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі звольніўся з МТЗ

Увечары 10 кастрычніка ў Менску праваахоўнікі затрымалі заснавальніка праектаў Petitions.by і «Кошту ўраду» Ўладзімера Кавалкіна.

У рэактары першага энэргаблёку Беларускай атамнай электрастанцыі запусьцілі кіраваную ланцуговую рэакцыю дзяленьня

Колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 83 534

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG