Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ паўтысячы хворых, пяць памерлых. Афіцыйная статыстыка пашырэньня каранавірусу ў Беларусі 


Колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 83 534.

Як вынікае са статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, за апошнія суткі колькасьць хворых прырасла на 511 чалавек, 5 чалавек памерлі. Агулам ахвяраў каранавірусу ў краіне 896.

Ведамства адзначае, што ад пачатку рэгістрацыі ў Беларусі COVID-19 паправіліся і выпісаныя 77 220 пацыентаў. Правялі больш за 2 мільёны тэстаў, у тым ліку прыкладна 25 тысяч за мінулыя суткі.

Ад вясны ўлады не публікуюць статыстыкі хворых па Менску і абласьцях, а таксама тых, хто знаходзіцца на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

Амаль паўгода не праводзіцца прэс-канфэрэнцый, прысьвечаных дынаміцы захворваньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG