Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэлася з Мэркель, амбасадары Польшчы і Літвы пакінулі Беларусь. Найважнейшае за 6 кастрычніка


Сьвятлана Ціханоўская і Ангела Мэркель, Бэрлін, 6 кастрычніка

Ціханоўская сустрэлася з Мэркель, амбасадары Польшчы і Літвы пакінулі Беларусь, у Кіргізстане анулявалі вынікі выбараў. Найважнейшае за 6 кастрычніка

Сьвятлана Ціханоўская 6 кастрычніка сустрэлася з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель

Сьвятлана Ціханоўская мяркуе, што беларусы ня стануць настойваць на прыцягненьні Аляксандра Лукашэнкі да крымінальнай адказнасьці ў выпадку яго добраахвотнага сыходу з пасады

Амбасадары Літвы Андрус Пулокас і Польшчы Артур Міхальскі пакінулі Беларусь 5 кастрычніка, кіраўнік дыпмісіі Нямеччыны Манфрэд Гутэрэр — 6 кастрычніка

У Ютуб-канале былога кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі сёньня зьявіўся відэазапіс звароту кіраўніцы выбарчага штабу Бабарыкі Марыі Калесьнікавай

Галоўную рэдактарку незалежнага гомельскага парталу «Сильные новости» Ганну Якштас суд Савецкага раёну Гомля аштрафаваў на 540 рублёў

Шахтара «Беларуськалію» Юрыя Корзуна асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве»

Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітры Кулеба заявіў, што Ўкраіна далучыцца да эўрапейскіх санкцый супраць Беларусі

Цэнтральная выбарчая камісія Кіргізстану анулявала вынікі выбараў у парлямэнт — пасьля масавых акцый пратэсту, удзельнікі якіх у ноч на аўторак захапілі будынак парлямэнту і адміністрацыі прэзыдэнта ў Бішкеку

Арганізацыя па забароне хімічнай зброі пацьвердзіла, што Навальны быў атручаны «Навічком»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG