Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Органы» супраць Лосіка і Пальчыса


Ігар Лосік

З розьніцай у некалькі гадзінаў Вікторыя Пальчыс і Дар’я Лосік зрабілі заявы пра сваіх мужоў — блогераў і адміністратараў тэлеграм-каналаў Эдуарда Пальчыса і Ігара Лосіка.

Эдуард вось ужо некалькі дзён не выходзіць на сувязь, і Вікторыя справядліва непакоіцца. Яна патрабуе ад праваахоўных органаў (язык не паварочваццецца назваць структуры МУС, КДБ і пракуратуры ўстановамі, якія ахоўваюць права, права ў Беларусі імі ж і зьнішчанае) — паведаміць у тым выпадку, калі ён затрыманы.

Ясна, што «кампэтэнтныя органы» дастаткова кампэтэнтныя адносна Эдуарда — у свой час яны вылавілі яго на тэрыторыі Расеі.

Дар’я Лосік ведае месца знаходжаньня мужа аж да мэтра. У гэтым выпадку гаворка пра квадратныя мэтры. Ігара Лосіка трымаюць у жодзінскай турме, у падвале, камэра — дваім не разьвярнуцца. У суседа, якога да Ігара падсялілі, вошы. Ігар робіць рысункі для сваёй маленькай дачкі, але лісты не даходзяць. Ігара трымаюць за кратамі больш за тры месяцы — у той самай справе, што і Сяргея Ціханоўскага.

Мэтады, якія прымяняюць да Лосіка, паводле міжнародных стандартаў кваліфікуюцца як катаваньні.

Нядаўна Лукашэнка пажаліўся, што нічога ня можа зрабіць з тэлеграм-каналамі. Можа выгнаць з офісаў партыі, можа зьнішчыць незалежную прэсу. Урэшце, навучыліся блякаваць інтэрнэт. А вось з тэлеграм-каналамі «органы» бясьсільныя. Ці рукі кароткія, ці мазгі слабыя.

Затое можна схапіць і катаваць іх адміністратараў. У 1937-м досьвед «органамі» назапашаны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG