Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самаспаленьне ў Смалявічах, у сям’і актывістаў «Эўрапейскай Беларусі»​ сына забралі ў прытулак. Найважнейшае за 18 верасьня


Сьвятлана Ціханоўская зьвяртаецца да Рады правоў чалавека ААН
Сьвятлана Ціханоўская зьвяртаецца да Рады правоў чалавека ААН

Самаспаленьне ў Смалявічах, у сям’і актывістаў «Эўрапейскай Беларусі»​ сына забралі ў прытулак. Найважнейшае за 18 верасьня​

У Смалявічах перад будынкам міліцыі чалавек абліў сябе бэнзінам і падпаліў.

Сын актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Алены Лазарчык і Сяргея Мацкойця шасьцігадовы Арцём ад 17 верасьня знаходзіцца ў прытулку Фрунзэнскага раёну Менску.

Адвакат і сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Максім Знак абвясьціў галадоўку на знак нязгоды з выстаўленымі​ яму абвінавачаньнямі.

У Менску затрымалі каардынатарку валянтэрскай службы «Вясны» Марфу Рабкову.

Менчуку Сьцяпану Латыпаву, які абараняў ад сілавікоў мурал з выявамі «дыджэяў перамен», вызначылі меру стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.

Cябра прэзыдыюму​ Каардынацыйнай рады і кіраўнік страйкаму МТЗ Сяргей Дылеўскі выйшаў на волю.

Адказ Беларусі на магчымыя санкцыі Эўразьвязу можа закрануць у тым ліку працу замежных СМІ ў краіне, заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей.

Літва і Польшча у разе закрыцьця мяжы з боку Беларусі спыняць пропуск на Захад грузаў.

Рада правоў чалавека ААН на сваёй надзвычайнай сэсіі заклікала ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі і пачаць дыялёг з апазыцыяй.

Ціханоўская ў ААН: Гатовыя да дыялёгу. Прадстаўнік Беларусі ў ААН: Гвалту і зьніклых падчас пратэстаў не было.

Больш за 30 мільёнаў чалавек у сьвеце заразіліся новай каранавіруснай інфэкцыяй

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG