Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронцу муралу на «Плошчы перамен» у Менску ўзялі пад варту


Вартавыя трансфарматарнай будкі
Вартавыя трансфарматарнай будкі

Менчуку Сьцяпану Латыпаву, які абараняў ад сілавікоў мурал з выявамі «дыджэяў перамен», вызначылі меру стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.

«Скончыліся 72 гадзіны ад моманту затрыманьня і ён ня выйшаў», — адзначыў БелаПАН яго адвакат Ільля Пярхальскі. Да гэтага дня Сьцяпан Латыпаў знаходзіўся ў ізалятары на Акрэсьціна. Дзе ён цяпер, яго абаронца дакладна ня ведае, бо ня змог зьвязацца са сьледчымі органамі.

Сьцяпана Латыпава падазраюць паводле артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі). Затрымалі яго 15 верасьня ў двары ягонага дому на вуліцы Чарвякова, двор якога атрымаў народную назву «Плошча перамен».

Там вывешваюць бел-чырвона-белыя сьцягі, а на трансфарматарнай будцы выяўляюць двух дыджэяў, якія 6 жніўня ўключылі песьню Віктара Цоя «Перемен» на афіцыйным мерапрыемстве ў Кіеўскім сквэры.

Латыпаў быў схоплены, калі абараняў будку з выявай дыджэяў ад сілавікоў, якія чарговым разам сабраліся зьнішчыць малюнак. На просьбу назвацца невядомыя ў цывільным і ў масках яго затрымалі, пазьней у ягонай кватэры ўчынілі ператрус.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG