Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: сфармаваная рэзэрва супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Беларусі

абноўлена

У сёньняшнім выступленьні ў расейскай тэлевізіі на тэмы актуальных падзеяў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выказаўся пра сытуацыю ў Беларусі і «расейскія сілы».

19-ы дзень пратэстаў. Калесьнікава ідзе ў СК. Макей склікаў паслоў. Што адбываецца ў Беларусі

«Сфармаваная рэзэрва з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Беларусі пры неабходнасьці».

«Расейскія сілы ня будуць выкарыстоўвацца да таго часу, пакуль экстрэмісцкія элемэнты ў Беларусі не пяройдуць межаў, не пачнуць разбой».

«Расея зыходзіць з таго, што ўсе праблемы ў Беларусі будуць вырашацца мірным шляхам».

«Неабходнасьці ва ўжываньні расейскіх сілаў у Беларусі пакуль няма, спадзяюся, і ня будзе, і з гэтым згодныя і ў Маскве, і ў Менску», — сказаў Пуцін.

Адначасова з інтэрвію Пуціна першы намесьнік старшыні камітэту міжнародных спраў Савету Фэдэрацыі РФ Уладзімір Джабараў заявіў «РИА Новости», што Расея «мае поўнае права ўмяшацца» ў падзеі ў Беларусі і дапамагчы Лукашэнку войскамі Расгвардыі ці АМАПу.

«Цяпер ня выключаны варыянт сілавых акцый з боку апазыцыі. Мы маем поўнае права ўмяшацца, бо гаворка ідзе пра дапамогу нашаму найбліжэйшаму саюзьніку. Мы разьлічваем, што гэтага не адбудзецца. Але калі будзе зварот ад Менску, вядома, мы акажам дапамогу, бо Беларусь — наш ключавы саюзьнік, у нас Саюзная дзяржава, акрамя таго, абавязаньні ў рамках АДКБ. Але гэта будзе толькі самы крайні варыянт, толькі калі будуць спробы гвалтоўнага захопу банкаў, дзяржустаноў, да чаго цяпер падштурхоўваюць там моладзь».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG