Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Пуцін зноў стэлефанаваліся, «працягнулі абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі»


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, архіўнае фота

Як піша БелТА, Лукашэнка і Пуцін 24 жніўня «абмеркавалі сытуацыю ўнутры нашай краіны і на зьнешнім контуры, асабліва на заходнім напрамку». Гэта ўжо пятая тэлефонная размова Пуціна і Лукашэнкі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў наконт сытуацыі ў Беларусі.

Акрамя таго, яны дамовіліся аб добраахвотным удзеле беларусаў у выпрабаваньнях вырабленай у Расеі «вакцыны» ад каранавірусу.

У расейскіх СМІ ня раз заяўлялі пра стварэньне і нібыта пасьпяховыя выпрабаваньні «вакцыны» ад COVID-19, але дэталі выпрабаваньняў не раскрываліся. Сусьветная арганізацыя здароўя заклікала праверыць адпаведна належным працэдурам бясьпеку гэтай «вакцыны».

У паведамленьні прэс-службы Крамлю выпрабаваньні «вакцыны» ня згадваюцца.

Перадаюць толькі, што Лукашэнка і Пуцін «працягнулі абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі», і Лукашэнка «праінфармаваў» Пуціна пра «захады, што прымаюцца ў мэтах нармалізацыі абстаноўкі ў краіне», і «закраналася тэматыка двухбаковай супрацы ў процідзеяньні каранавіруснай інфэкцыі». З чыёй ініцыятывы адбылася размова, не ўдакладняецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG