Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі ў Менску і Берасьці, Лукашэнка заявіў, што 60% сьведчаньняў пра катаваньні — «пастановачныя кадры». Найважнейшае за 22 жніўня


Акцыі ў Менску і Берасьці, Лукашэнка заявіў, што 60% сьведчаньняў пра катаваньні — «пастановачныя кадры». Найважнейшае за 22 жніўня.

У Менску на плошчы Перамогі прайшоў флэшмоб «Твая камэра» — акцыя людзей, якіх катавалі пасьля затрыманьняў.

У Берасьці сёньня адбылася акцыя памяці жыхара гораду, удзельніка пратэстаў Генадзя Шутава, які памёр ад агнястрэльнай раны.

Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію тэлеканалу «Белсат» адназначна сказала, што ня вернецца ў Беларусь, пакуль ва ўладзе Аляксандар Лукашэнка. Яна таксама адмовілася называць сябе абраным прэзыдэнтам і не плянуе ўдзельнічаць у новых выбарах.

Аляксандар Лукашэнка выступіў на мітынгу сваіх прыхільнікаў у Горадні. Ён заявіў, што 60% фатаграфіяў і відэазапісаў са сьлядамі зьбіцьця сілавікамі затрыманых — «пастановачныя кадры». Ён таксама заклікаў дараваць міліцыянтам, «нават калі яны недзе памыліліся». Лукашэнка прыгразіў, што спробы ціску і пагрозы з боку праціўнікаў улады будуць жорстка спыняцца ўжо «ад панядзелка».

Лукашэнка зьняў з пасады кіраўніка Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Краўцова і прызначыў на гэтую пасаду Ўладзімера Караніка, які да гэтага часу займаў пасаду міністра аховы здароўя.

Кіраўнік дзяржавы загадаў спыніць працу прадпрыемстваў, на якіх супрацоўнікі бастуюць.

Лукашэнка заявіў, што ўпершыню за 25 гадоў прывёў узброеныя сілы краіны ў поўную баявую гатоўнасьць і перакінуў войскі на заходні кірунак.

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заяўляе, што выказваньні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі аб вонкавых пагрозах, зь якімі сутыкаецца Беларусь, ня маюць пад сабой ніякіх падстаў, і таму мэта такіх выказваньняў — адцягнуць увагу ад унутраных праблем.

«Беларуская прапаганда хлусіць пра замежную агрэсію», — пра гэта заявіў кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі. Ён выказаў зьдзіўленьне тым фактам, што ў прапагандзе ўладаў Беларусі зьяўляюцца намёкі на тое, быццам Польшча мае намер парушыць тэрытарыяльную цэласнасьць суседняй дзяржавы.

Андрэя Астаповіча, сьледчага, які звольніўся з СК на знак пратэсту супраць гвалту, затрымалі ў Расеі.

Вядомы мастак і сябра Каардынацыйнай рады Ўладзімер Цэсьлер пакінуў Беларусь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG