Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: АМАП уратаваў маніфэстантаў ад горшага


Сёньня ў перадачы «Панарама» паказалі вялікі сюжэт пра ўчорашнія пратэсты ў многіх гарадах краіны.

Вось асноўныя тэзы перадачы:

Лукашэнка:

  • З Чэхіі кіруюць нашым так званым аб’яднаным штабам, дзе сядзяць гэтыя авечкі і нічога не разумеюць. Ад іх патрабуюць выводзіць людзей на вуліцы і весьці перамовы з уладай аб добраахвотнай здачы ўлады
  • Умяшаньне з боку Польшчы, Украіны, Расеі
  • Спрабавалі ўзяць штурмам РУУС у Наваградку і Карэлічах, спрабавалі захапіць органы ўлады
  • Арганізавалі штучна чэргі да выбарчых участкаў. Я папрасіў, каб дазволілі працягнуць галасаваньне. У 20:20 чэргаў няма. Спэцыяльна прыйшлі людзі і блякавалі працу гэтага ўчастка
  • Апазыцыі патрэбная была сакральная ахвяра. Улады выдзелілі 120 чалавек дзеля аховы абʼяднанага штабу.
  • З 33 участкаў у Менску нам давялося эвакуаваць на вайсковых аўтамабілях чальцоў выбарчых камісіяў
  • Усё кіраваньне ішло з-за мяжы
  • Была мэта захапіць Палац Незалежнасьці ў Менску, сілы правапарадку прадухілілі гэта
  • Была перахопленая тэлефонная размова: Нам трэба 100 тысяч, каб ісьці на штурм Палаца Незалежнасьці
  • АМАПаўцы ўратавалі маніфэстантаў ад горшага

БТ:

  • Чальцы 33 камісіяў баяліся пакінуць іх, асьцерагаючыся расправы. Іх эвакуавала служба аховы прэзыдэнта
  • Інструкцыя з Тэлеграм-каналу: Лавіце мянтоў і АМАП, натоўпам на аднаго, здымайце з АМАПу экіпіроўку і выкарыстоўвайце яе. Паліце мянтоўскую тэхніку, раёныя аддзелы і ДАІ
  • Яшчэ адна мэта інтэрнэт-куратараў — захоп адміністрацыйных будынкаў. Натоўп накіраваўся да УУС Менскай вобласьці і зьбіраўся ісьці на штурм
  • Гумовыя кулі выкарыстоўваліся, каб адбіць у натоўпу міліцыянта
  • Заклікі да захопу адміністрацыйных будынкаў гучалі ў Наваградку, Карэлічах і Гомлі
  • Супраць супрацоўнікаў АМАП выкарыстоўвалі сьмецьцевыя кантэйнэры, камяні, кавалкі тратуарнай пліткі, бутэлькі і кактэйлі Молатава
  • Актывісты «Страны для жизни» рыхтаваліся да беспарадкаў. Гомельскія актывісты «Страны для жизни» абмяркоўвалі зь Ціханоўскай у абʼяднаным штабе падрыхтоўку да масавых акцыяў і захоп адміністрацыйных будынкаў.
  • У мазырскага актывіста «Страны для жизни» канфіскавалі мэталічныя «яжы», каб спыняць аўтамабілі, у Наваградку зьбіраліся блякаваць доступ у горад сьпілаванымі дрэвамі і атакаваць будынак мясцовага РУУС кактэйлямі Молатава
  • У аднаго падазраванага канфіскавалі аўтамат Калашнікава, два пісталеты і боепрыпасы да іх. Магчыма, гэта і пнэўматыка
  • У Пінску пры нападзе на праваахоўнікаў выкарыстоўвалі кіі і арматуру
  • Былі выкліканыя актывісты для ўдзелу ў беспарадках, быў адпраўлены назад цэлы авіярэйс з Украіны. Увесь самалёт быў запоўнены людзьмі, якія ехалі працаваць на мітынгу ў Беларусі

Старшыня КДБ Валеры Вакульчык:

  • З абʼяднанага штабу было заяўлена, што Ціханоўская асьцерагаецца замаху на сваё жыцьцё. Было перахопленае паведамленьне: Патрэбная сакральная ахвяра. На загад кіраўніка дзяржавы былі выдзеленыя 120 супрацоўнікаў для аховы штабу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG