Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС і Міністэрства здароўя: падчас незаконных акцыяў 9 жніўня пацярпелі каля 40 праваахоўнікаў і больш за 50 грамадзян


Падчас акцыі пратэсту ў Менску 9 жніўня
Падчас акцыі пратэсту ў Менску 9 жніўня

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі афіцыйна паведаміла, што падчас акцыяў пратэсту 9 жніўня пацярпелі 39 праваахоўнікаў і больш за 50 цывільных асобаў.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, «падчас начных несанкцыянаваных акцыяў» у Беларусі па хуткую дапамогу зьвярнуліся пацярпелыя. Мэдычная дапамога ў поўным аб’еме нададзеная 40 прадстаўнікам правапарадку і больш чым 50 грамадзянам. Загінулых няма.

Паводле прэс-службы, гэта інфармацыя па ўсей краіне, яна будзе ўдакладняцца. У якія лякарні шпіталізавалі пацярпелых і зь якімі траўмамі, у прэс-службе не паведамілі.

У менскім шпіталі № 10 карэспандэнту Свабоды не паведамілі, ці паступалі пацярпелыя дэманстранты.

«Гэта інфармацыя не адносіцца да сродкаў масавай інфармацыі», — сказаў намесьнік галоўнага лекара Міхаіл Папоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG