Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца «Вясны» паведаміў пра гібель чалавека падчас пратэсту ў Менску. МУС зьняпраўджвае


Падчас пратэсту ў Менску ў ноч на 10 жніўня

Адзін чалавек загінуў падчас пратэсту мінулай ноччу ў Менску, паведаміў Радыё Свабода прадстаўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч. Паводле інфармацыі Стэфановіча, дзясяткі чалавек сур'ёзна пацярпелі.

Стэфановіч расказаў, што чалавек загінуў ад чэрапна-мазгавой траўмы. Гэта адбылося ў выніку наезду спэцтранспарту на ўдзельнікаў акцыі.

У Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі Свабодзе зьняпраўджваюць гэтую інфармацыі.

«У нас няма загінулых», — сказала Вольга Чамаданава на просьбу пацьвердзіць ці зьняпраўдзіць гібель чалавека падчас пратэстаў у ноч на 10 жніўня ў Менску.

Падрабязную інфармацыю аб затрыманых падчас акцыяў пратэсту ў МУС паабяцалі даць пазьней.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG