Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК пачаў крымінальныя справы па фактах масавых беспарадкаў і гвалту ў адносінах да міліцыі


Старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч
Старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч

«Сьледчым камітэтам распачатыя крымінальныя справы па фактах масавых беспарадкаў і гвалту ў дачыненьні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Яны мелі месца на тэрыторыі гораду Менску і шэрагу іншых рэгіёнаў краіны сёньня ўначы, — цытуе дзяржаўнае агенцтва БелТА ў сваім Тэлеграм-канале старшыню Сьледчага камітэту Івана Наскевіча. — Усе супрацьпраўныя дзеяньні суправаджаліся гвалтам у дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі, дзясяткі зь якіх пацярпелі».

Паводле БелТА, правапарушэньні суправаджаліся зьнішчэньнем маёмасьці, супрацівам прадстаўнікам улады. «У цяперашні час больш за 100 сьледчых працуюць на месцах здарэньняў», — сказаў кіраўнік СК.

«Многія з падазраваных і ўжо затрыманых знаходзяцца ў стане алькагольнага ап’яненьня. Сканфіскаваныя запісы камэраў відэаназіраньня. Устаноўленыя і працягваюць вызначацца асобы, датычныя да беспарадкаў. Дзеяньням іх усіх будзе дадзена адпаведная праўная ацэнка», — заявіў Іван Наскевіч.

«Ужо цяпер завялі крымінальныя справы па фактах арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзелу ў іх паводле розных частак арт. 293 КК. Адказнасьць за гэтыя дзеяньні адпаведна — да 8 і 15 гадоў пазбаўленьня волі», — падкрэсьліў старшыня СК.

«Я прашу не паддавацца на правакацыі і заклікі да парушэньня грамадзкага парадку. Праваахоўнымі органамі будуць прыняты ўсе магчымыя захады для абароны канстытуцыйнага ладу», — запэўніў Іван Наскевіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG