Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты Літвы і Польшчы заклікалі Менск паважаць грамадзянскія правы


Анджэй Дуда (зьлева) і Гітанас Наўседа на цырымоніі перапахаваньня паўстанцаў 1863 году. Вільня, 22 лістапада 2020

У сувязі з выбарамі прэзыдэнта Беларусі кіраўнікі Літвы і Польшчы зьвярнуліся з сумеснай заявай да афіцыйнага Менску. У ёй яны заклікалі ўлады Беларусі прытрымлівацца дэмакратычных стандартаў, паведамляе Deutsche Welle.

Прэзыдэнты Польшчы і Літвы — Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа, пасьля заканчэньня галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі выступілі з сумеснай заявай, зьвернутай да ўладаў Беларусі. У дакумэнце, апублікаваным на сайтах абодвух палітыкаў, яны заклікалі афіцыйны Мінск «цалкам прызнаць і выконваць дэмакратычныя стандарты», а таксама адмовіцца ад гвалту і «паважаць асноўныя свабоды і правы чалавека і грамадзянскія правы, у тым ліку правы нацыянальных меншасьцяў і права на свабоду слова.

«Мы лічым, што дыялёг — гэта заўсёды найлепшы мэтад для спрыяньня сацыяльнаму разьвіцьцю і абмеркаваньню рэформаў і палітыкі, — пішуць Дуда і Науседа. — Паколькі мы з вялікай павагай ставімся да незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі, мы спадзяемся на спрыяльныя ўмовы, якія дазволяць праяўляць яшчэ большую актыўнасьць у партнэрстве з дзяржавай Беларусь і яе народам».

Пры гэтым кіраўнікі Польшчы і Літвы адзначылі, што лічаць супрацоўніцтва з Эўразьвязам выгадным для Беларусі і хочуць, «каб дзьверы для гэтага супрацоўніцтва заставаліся адкрытымі», а сама Беларусь «працягвала ўмацоўваць свае адносіны з аб’яднанай эўрапейскай сям’ёй».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG