Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Будзе стагнацыя. Пляну разьвіцьця эканомікі Беларусь ня мае», — расейскі экспэрт Гурыеў


Былы галоўны эканаміст Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця Сяргей Гурыеў

Былы галоўны эканаміст Эўрапейскага банка рэканструкцыі і разьвіцьця, расейскі навуковец-эканаміст Сяргей Гурыеў 4 жніўня даў інтэрвію беларускаму эканамісту Сяргею Чаламу на Youtube-канале «Belarus 2020».

Сяргей Гурыеў лічыць, што беларускія эліты, у тым ліку Аляксандар Лукашэнка, «зацікаўленыя ў захаваньні статус-кво» і ня бачаць шляхоў хуткага эканамічнага росту.

«Яны хацелі б, каб іх працягвалі фінансаваць то Захад, то Расея, — кажа Гурыеў пра беларускія ўлады. — І яны працягваюць віхляць паміж гэтымі двума полюсамі, кажучы пра тое, што ў нас шматвэктарная замежная палітыка. Але пляну разьвіцьця эканомікі ў Беларусі няма.

І ў гэтым сэнсе, калі вам кажуць, што ёсьць няпэўнасьць, гэта праўда. Але ёсьць таксама і пэўнасць — калі ня будзе зьмены ў палітычных інстытутах Беларусі, то мы ведаем, як будзе ўладкавана эканамічнае разьвіцьцё. Будзе стагнацыя. І так ці інакш, рана ці позна гэты рэжым зьменіцца. І давядзецца праводзіць рэформы. Чым даўжэй вы адкладаеце рэформы, тым больш балюча яны будуць адбывацца».

Гурыеў нагадвае, што Беларусь — «частка Эўропы» і «вельмі адукаваная краіна», таму зьмены будуць адбывацца «так, як яны адбываліся ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, а ня так, як яны адбываліся, умоўна кажучы, у Лібіі ці Эгіпце».

Пазбавіцца ад «камісарскага кіраваньня эканомікай», лічыць Гурыеў, можна проста: «Прэзыдэнт прызначае рэфарматарскі ўрад, а рэфарматарскі ўрад размаўляе з такімі людзьмі, як мы, ЭБРР, Сусьветны банк, міжнародны валютны фонд». Ды такое ўжо адбывалася: Беларусь давала абяцаньні, не выконвала іх, Лукашэнка проста мяняў урад.

Рэгістрацыю Сьвятланы Ціханоўскай кандыдаткай у прэзыдэнты Гурыеў назваў «памылкай Лукашэнкі» — ён тлумачыць «памылку» тым, што Лукашэнка «несучасны» і мае «погляд на сьвет, які застаўся ў XX стагодзьдзі», таму несур’ёзна ставіцца да жанчын у палітыцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG