Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З пачатку 2020 году даляр вырас на 16%


На 15,99% (з 2,1134 да 2,4514 рубля) вырас у студзені-ліпені 2020 году сярэдні курс наяўнага даляра ЗША, сьведчыць праведзены БелаПАН маніторынг каціровак, якія выстаўляюць галаўныя аддзяленьні банкаў.

З пачатку году даляр падаражэў:

  • у студзені — на 1,29% (да 2,1406 рубля),
  • у лютым — на 4,74% (да 2,2421),
  • у сакавіку — на 15,69% (да 2,5939),
  • у траўні — на 0,80% (да 2,4089),
  • у чэрвені — на 0,51% (да 2,4211),
  • у ліпені — на 1, 25%.

Толькі ў адным месяцы 2020 году — у красавіку — даляр часова патаньнеў (на 6,38% — да 2,4284).

За апошні месяц сярэдні курс куплі даляра павялічыўся на 1,13% (з 2,4095 да 2,4368 рубля), продажу — на 1,37% (з 2,4326 да 2,4660).

У студзені-ліпені 2019 году сярэдні наяўны курс даляра зьменшыўся на 6,44%, за год — на 2,74%. У 2018 годзе даляр падаражэў на 9,09%, у 2017-м — на 1,62%, у 2016-м — на 4,69%, у 2015-м — на 33,37%, у 2014-м — на 46,73%, у 2013-м — на 10,88%.

Па выніках студзеня-ліпеня 2020 году беларускі рубель заняў трэцяе месца па паслабленьні ў адносінах да даляра ЗША на тэрыторыі былога СССР.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG