Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Улады Беларусі нічога не паведамлялі Армэніі аб заражэньні Лукашэнкі каранавірусам», — прэс-служба пра сустрэчу з Пашыньянам


Аляксандар Лукашэнка і Нікол Пашыньян. Архіўнае фота. Верасень 2019.

Прэсавы сакратар прэм’ер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна, Мане Геваргян, паведаміла армянскай службе Радыё Свабода, што ўлады Беларусі нічога не паведамлялі ўраду Армэніі аб заражэньні прэзыдэнта Лукашэнкі.

Па словах Мане Геваргян, па вяртаньні ў Ерэван усе чальцы армянскай дэлегацыі здалі тэсты на каранавірус, і ўва ўсіх вынік быў адмоўны.

Аляксандар Лукашэнка сказаў 28 ліпеня падчас сустрэчы з кіраўніцтвам і асабовым складам сілавых ведамстваў, што бессымптомна, «на нагах» перанёс каранавірус.

17 ліпеня Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ў Менску з прэмʼер-міністрам Армэніі Ніколам Пашыньянам, старшынём ураду Расеі Міхаілам Мішусьціным, прэмʼер-міністрам Казахстану Аскарам Маміным.

У час сустрэчы зь Мішусьціным палітыкі пажартавалі, што каранавірус у Беларусі «менш заразны». Лукашэнка і Мішусьцін былі бяз масак, паціснулі рукі і абняліся. Лукашэнка адзначыў, што Мішусьціну «пашанцавала больш, ён цяпер не захварэе і нікога не заразіць». Мішусьцін перахварэў на каранавірусную інфэкцыю яшчэ вясной.

Менавіта пасьля гэтай сустрэчы ў розных Telegram-каналах пачалі цыркуляваць чуткі, нібыта прэзыдэнт экстранна шпіталізаваны з гіпэртанічным крызам. «Не дачакаецеся», — так пракамэнтавала гэта «Эху Москвы» прэс-сакратар Лукашэнкі Натальля Эйсмант.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG