Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чакаем Лукашэнку як выбарнікі». Актывісткі «Маці 328» зноў пачалі галадоўку пратэсту

Галадоўка Маці-328 ў вёсцы Высокае, Менская вобласьць, 2019 год
Галадоўка Маці-328 ў вёсцы Высокае, Менская вобласьць, 2019 год

Чатыры актывісткі ініцыятывы «Маці 328» пачалі бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, каб паставіць перад ім шэраг нявырашаных пытаньняў, зьвязаных з праблемай распаўсюду наркотыкаў у Беларусі.

Другім патрабаваньнем ёсьць вывучэньне незалежнай камісіяй крымінальных справаў аб наркотыках, якія актывісткі лічаць незаконнымі.

Алена Кузьміна
Алена Кузьміна

«Спрэчныя справы нібыта ўжо пераглядалі, але нічога ж не зьмянілася. І галоўнае, што хлопцы, якія выйшлі на волю, зноў пачынаюць займацца наркатой. Бо іх нікуды не бяруць на працу, ня лечаць, зрабілі зь іх ізгояў, ім няма куды падацца, як толькі зноў узяцца за старое. Трэба на найвышэйшым узроўні прымаць такія рашэньні, каб дапамога былым асуджаным і залежным ад наркотыкаў была сапраўднай», — кажа Свабодзе ўдзельніца галадоўкі Алена Кузьміна.

Цяперашняя галадоўка, як і леташняя таксама, праходзіць у доме Алены Кузьміной у вёсцы Востраў Пухавіцкага раёну. Акрамя гаспадыні дома, 16 ліпеня там пачалі галадаваць Ала Берналь і Ірына Агароднік зь Менску, 17 ліпеня да іх далучылася Ларыса Жыгар з Горадні. Жанчыны спадзяюцца, што іх падтрымаюць іншыя актывісткі.

Летась галадалі 22 дні

Леташняя галадоўка «Маці 328» цягнулася 22 дні, у ёй бралі ўдзел больш за 10 актывістак з розных месцаў Беларусі. Галадоўка набыла характар эстафэтнай.

Сярод патрабаваньняў, якія ў 2019 годзе выстаўлялі «Маці 328», таксама было патрабаваньне сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, якое засталося ня выкананым. Чаму актывісткі спадзяюцца, што гэтым разам усё ж удасца сустрэцца з кіраўніком дзяржавы? Ларыса Жыгар думае, што цяпер зьявіўся большы шанец, бо наперадзе выбары прэзыдэнта.

«Пачалася выбарчая кампанія і, магчыма, у яе межах Лукашэнка знойдзе час на сустрэчу з намі, у тым ліку як з выбарнікамі. Ды ня толькі яго мы чакаем да сябе, але і іншых чатырох кандыдатаў. Мы дагэтуль ня ведаем іх праграмаў, у тым Лукашэнкі. Што яны прапануюць для вырашэньня праблемы распаўсюду наркотыкаў, для лячэньня залежных людзей, для адаптацыі тых, хто ўжо выйшаў на волю? Хай прыедуць і раскажуць нам усім», — прапанавала Ларыса Жыгар.

Актывісткі сказалі, што на мінулым тыдні заносілі свае патрабаваньне ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ды папярэджвалі пра тое, што на бягучым тыдні пачнуць галадоўку.

Што варта ведаць пра ініцыятыву «Маці 328»

  • Абʼядноўвае 1,5 тысячы бацькоў дзяцей, асуджаных за наркотыкі.
  • Грамадзкую арганізацыю «Маці-328» не дазваляюць зарэгістраваць.
  • Напісалі звыш 3 тысяч зваротаў у Палату прадстаўнікоў, дамагліся сустрэчы з колішняй кіраўніцай Адміністрацыі прэзыдэнта Натальляй Качанавай, міністрам унутраных справаў Юрыем Караевым.
  • Зьвярнулі ўвагу, што пішуць у абвінавачваньні іхных дзяцей: «у нявызначаны час, у нявызначаным месцы, нявызначанай асобай; мяркуецца, з мэтай збыту».
  • Ладзілі масавыя галадоўкі дзеля зьменаў.
  • Ажыцьцявілі паломніцкі тур па калёніях з іконай Маці Божай, якую ім падаравалі на гары Афон, ад Менску да Марʼінай Горкі.

«Маці 328»: галадоўкі, пратэсты, перамовы

Устаноўчы сход «Руху маці 328» у Горадні, 31 жніўня 2015 году
1/12 Устаноўчы сход «Руху маці 328» у Горадні, 31 жніўня 2015 году
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
«Маці 328» ідуць на «Чарнобыльскі шлях - 2018», Менск, 26 красавіка 2018
2/12 «Маці 328» ідуць на «Чарнобыльскі шлях - 2018», Менск, 26 красавіка 2018
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
 «Маці 328» распачалі галадоўку ў вёсцы Востраў Пухавіцкага раёну, 27 красавіка 2018 году
3/12  «Маці 328» распачалі галадоўку ў вёсцы Востраў Пухавіцкага раёну, 27 красавіка 2018 году
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Галадоўніцы ў Калінкавічах, 28 красавіка 2018 году
4/12 Галадоўніцы ў Калінкавічах, 28 красавіка 2018 году
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Актывісты руху ідуць на сустрэчу ў Адміністрацыю прэзыдэнта, 2 траўня 2018 году
5/12 Актывісты руху ідуць на сустрэчу ў Адміністрацыю прэзыдэнта, 2 траўня 2018 году
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Адна зь лідэрак руху Тацьцяна Канеўская з Гомлю адказвае на пытаньні журналістаў пасьля стустрэчы ў адміністрацыі Лукашэнкі
6/12 Адна зь лідэрак руху Тацьцяна Канеўская з Гомлю адказвае на пытаньні журналістаў пасьля стустрэчы ў адміністрацыі Лукашэнкі
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Актывісткі руху прыйшлі да Палаты прадстаўнікоў патрабаваць лібэралізацыі антынаркатычнага заканадаўства, 2 кастрычніка 2018 году
7/12 Актывісткі руху прыйшлі да Палаты прадстаўнікоў патрабаваць лібэралізацыі антынаркатычнага заканадаўства, 2 кастрычніка 2018 году
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
«Маці 328» на Дні Волі ў Менску, 24 сакавіка 2019
8/12 «Маці 328» на Дні Волі ў Менску, 24 сакавіка 2019
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Прадстаўніцы руху размаўляюць з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у Доме ўраду, 2 красавіка 2019 году
9/12 Прадстаўніцы руху размаўляюць з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у Доме ўраду, 2 красавіка 2019 году
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Галадоўка «Маці 328» у вёсцы Высокае,​ Менская вобласьць, 14 чэрвеня 2019 году
10/12 Галадоўка «Маці 328» у вёсцы Высокае,​ Менская вобласьць, 14 чэрвеня 2019 году
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Санкцыянаваны менскімі ўладамі мітынг удзельнікаў руху і іх прыхільнікаў у КІеўскім сквэры, 30 траўня 2019 году
11/12 Санкцыянаваны менскімі ўладамі мітынг удзельнікаў руху і іх прыхільнікаў у КІеўскім сквэры, 30 траўня 2019 году
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Прадстаўніцы «Маці 328» (зьлева направа) Алена Кузьміна, Ала Берналь і Ларыса Жыхар атрымліваюць узнагароду Радыё Свабода «Людзі Cвабоды — 2020», Менск, 19 сьнежня 2019 году
12/12 Прадстаўніцы «Маці 328» (зьлева направа) Алена Кузьміна, Ала Берналь і Ларыса Жыхар атрымліваюць узнагароду Радыё Свабода «Людзі Cвабоды — 2020», Менск, 19 сьнежня 2019 году
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Previous slide
Next slide

Чаго дамагліся «Маці 328»

  • Сёлета ў Беларусі на два гады зьменшылі ніжэйшы парог тэрміну, на які можна пасадзіць за наркотыкі (раней — 8 гадоў, цяпер — 6).
  • Дзякуючы гэтаму ўжо асуджаным, якія абскарджваюць свае выракі, скарачаюць тэрміны.
  • У калёніях асуджаным паводле 328-га артыкулу замянілі зялёныя нашыўкі на робе зь імем і нумарам атраду на звычайныя белыя, як ва ўсіх. Зялёныя нашыўкі зьявіліся ў 2015 годзе, імі адзначалі «наркаманаў». Бацькі іх параўноўвалі з «зоркамі Давіда», якія мусілі насіць габрэі падчас апошняй вайны.
  • Рух «Маці 328» працягне працу, хоць многіх асуджаных ужо вызвалілі.
Актывісткі і прыхільнікі руху «Маці 328» на мітынгу ў Менску, траевнь 2019
Актывісткі і прыхільнікі руху «Маці 328» на мітынгу ў Менску, траевнь 2019

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG