Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўскі ня здолеў абскардзіць у абласным судзе 15 сутак арышту за непадпарадкаваньне міліцыі


Горадзенскі абласны суд, напярэдадні суду над Сяргеем Ціханоўскім

Скаргу блогера Сяргея Ціханоўскага разгледзелі ў Горадзенскім абласным судзе 9 ліпеня. Ён хацеў аспрэчыць 15 сутак арышту, якія яму далі за непадпарадкаваньне міліцыі. Суд скаргу не задаволіў.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Скаргу падаў адвакат Ціханоўскага Андрэй Шчапяткоў. Ён на судзе не прысутнічаў.

Сяргей Ціханоўскі хадайнічаў аб удзеле ў судзе празь відэасувязь, аднак судзьдзя адзначыў, што гэта немагчыма.

У залі падчас суду над Ціханоўскім
У залі падчас суду над Ціханоўскім

«З прычын тэхнічнага характару немагчыма разгледзець», — заявіў судзьдзя Ўладзімер Яўхута.

На мінулым тыдні ў будынку Горадзенскага абласнога суду прайшлі дзевяць судоў па адміністрацыйных справах фігурантаў «справы Ціханоўскага». Падсудныя бралі ўдзел у працэсах зь СІЗА празь відэасувязь.

У судзе
У судзе

На паседжаньне прыйшлі праваабаронцы, актывісты, журналісты і 8 маладзёнаў спартовага выгляду ў кепках і масках. Жонка Сьвятлана на судзе не прысутнічала. Ранкам ішоў суд над яе мужам у Менску.

Адвакат Шчапяткоў у скарзе прасіў апраўдаць ягонага падабароннага.

1 ліпеня суд Ленінскага раёну прызначыў Ціханоўскаму адміністрацыйны арышт на 15 сутак. Прычына — непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі Рахунку і Будніку пры затрыманьні на пікеце ў Горадні 29 траўня.

Горадзенскі абласны суд пакінуў скаргу без задавальненьня.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Затрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў. Што трэба ведаць

  • Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
  • У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
  • Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
  • Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».

  • На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
  • Ціханоўскага трымаюць за кратамі з 29 траўня. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, да 15 гадоў зьняволеньня).

ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці);

ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК). Заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына;

ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG