Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названыя 9 клінік, дзе ў Менску абяцаюць зрабіць платны экспрэс-тэст на COVID-19


Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі назвала ў Telegram менскія клінікі, у якіх ад 9 ліпеня робяць платныя тэсты на антыцелы да новага каранавірусу SARS-CoV-2.

Тэсты робяць у дзяржаўных паліклініках №№ 3, 6, 8, 14, 25, 29, 33, 35 і 38. Першая зь іх паведамляе, што тэст каштуе 22 рублі 51 капейку (за тое, каб вынікі прыйшлі ня ў клініку па месцы жыхарства, а на электронную пошту, просяць яшчэ 1 рубель 15 капеек). Кроў бяруць зь вены, пры сабе трэба мець пашпарт.

Раней часам паведамлялі пра пачатак экспрэс-тэстаў для ўсіх ахвотных, але магчымасьць тэставаньня хутка закрывалі — сканчаліся тэсты.

У адрозьненьне ад «звычайных» тэстаў на аснове палімэразнай ланцуговай рэакцыі (ПЛР), экспрэс-тэсты не выяўляюць COVID-19 на раньняй стадыі, а толькі паказваюць, ці папраўляецца чалавек, ці ўжо перахварэў. Вынік экспрэс-тэсту можа быць гатовы за некалькі дзясяткаў хвілін, тым часам як на ПЛР-тэсты патрэбныя гадзіны.

Чыёй вытворчасьці тэсты, не паведамляецца. Але яшчэ ў красавіку сьцьвярджалі, што беларускія экспрэс-тэсты сэртыфікаваныя для выкарыстаньня, а таксама заяўлялі пра паступленьне партыі экспрэс-тэстаў з Кітаю.

Тэсты на антыцелы кожная з названых паліклінік купляла самастойна, піша БелаПАН, таму ў кошце паслугі можа быць розьніца. Цэны трэба ўдакладняць у паліклініках.

У чэрвені ў Беларусі зьявілася паслуга па здачы тэсту мэтадам ПЛР на платнай аснове для людзей, якія выяжджаюць за мяжу. Тэставаньне праводзіцца ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі, у РНПЦ эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі, у абласных цэнтрах гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя Берасьця, Віцебску, Гомля, Горадні, Менску, Магілёва, а таксама ў Менскім гарадзкім цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі. Цана ПЛР-дасьледаваньня для грамадзян Беларусі — 41,38 рубля, для замежных грамадзян — 56,63 рубля.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG