Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя сэртыфікавала беларускія экспрэс-тэсты для дыягностыкі каранавірусу


Ілюстрацыйнае фота. Мэдык у ахоўным касьцюме бярэ аналіз на каранавірус на беларуска-літоўскім памежным пераходзе Каменны Лог, 18 сакавіка 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Мэдык у ахоўным касьцюме бярэ аналіз на каранавірус на беларуска-літоўскім памежным пераходзе Каменны Лог, 18 сакавіка 2020 году

«Дыягностыка надзвычай важная сёньня, таму міністэрства прыняло рашэньне аб паскоранай сэртыфікацыі і выдачы дазволу», — пацьвердзіў Сяргей Іваноў, уласьнік віцебскай кампаніі «Сівітал», якая распрацавала тэсты.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Тэст-сыстэму для выяўленьня РНК каранавірусу на аснове ПЦР-дасьледаваньня распрацавала група навуковых супрацоўнікаў кампаніі «Сівітал» на чале з доктарам мэдычных навук, прафэсарам Валерыем Сямёнавым. Новая тэст-сыстэма дазваляе атрымаць вынік ня больш як за паўтары гадзіны.

Выпуск тэст-сыстэмаў і пастаўка ў віцебскія лябараторыі пачнецца 7 красавіка.

«Мы пачынаем вытворчасьць з заўтрашняга дня — гэта прыблізна тры тысячы тэстаў у дзень. Далей — з нарошчваньнем да 20 тысяч у дзень, — сказаў Сяргей Іваноў. — У Віцебску будуць вызначаныя лябараторыі, якія будуць праводзіць дасьледаваньні. Для пачатку будзем пастаўляць у Віцебск, Менск, Магілёўскую вобласьць. Далей будзем павялічваць аб’ём вытворчасьці. Ужо ёсьць заяўкі з Украіны, Расеі, Узбэкістану, Казахстану».

Суразмоўца адзначыў, што цяпер у кампаніі закупленыя неабходныя кампанэнты для ста тысяч тэстаў.

5 рэчаў, якія трэба ведаць пра тэсты на каранавірус
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:11 0:00

Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка заявіў 5 красавіка, што за суткі ў краіне робіцца 2,5 тысячы тэстаў на каранавірус, на наступным тыдні гэтая колькасьць узрасьце да 3,5 тысячы.

«За дзень мы робім каля 700 тэстаў. Значыць, у нас неабходныя запасы тэстаў ёсьць, і яны актыўна выкарыстоўваюцца для таго, каб своечасова выявіць хворых асобаў», — сказаў Петрышэнка.

Паводле інфармацыі Мінздароўя 6 красавіка, ад пачатку эпідэміі ў Беларусі правялі «звыш 40 тысяч» тэстаў на каранавірусную інфэкцыю.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG