Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры сцэнары разьвіцьця пандэміі каранавірусу ў Беларусі


Ілюстрацыйнае фота

Няўрадавы Цэнтар дасьледаваньняў эўрапейскіх краінаў у пераходны пэрыяд (EAST Center) прааналізаваў мэтодыку Імпэрскага каледжу Лёндану і пралічыў магчымыя сцэнары для Беларусі.

Ад COVID-19 у Беларусі могуць памерці:

  • 1860 чалавек, калі ўкараніць жорсткую стратэгію барацьбы зь вірусам на раньнім этапе, калі сьмяротнасьць на тыдзень не перавышае 0,2 на 100 000 жыхароў (для Беларусі гэта 18 чалавек на тыдзень);
  • 14 200 чалавек, калі жорсткую стратэгію ўкараняць пры 1,6 сьмерці на тыдзень на 100 000 чалавек (каля 150 сьмерцяў у выпадку Беларусі);
  • 15–32 тысячы чалавек пры «мяккіх» захадах супраць вірусу;
  • 68 045 чалавек пры адсутнасьці ўсялякіх істотных захадаў супраць распаўсюду вірусу. Пры тым сцэнары агулам будзе шпіталізавана каля 341 478 пацыентаў з COVID-19, на піку адначасова — 126 904 пацыенты.

Пад жорсткай стратэгіяй (suppression strategy) маецца на ўвазе камбінацыя:

  • закрыцьця ўсіх навучальных установаў;
  • самаізаляцыі людзей з тыповымі сымптомамі каранавіруснай інфэкцыі;
  • добраахвотнага двухтыднёвага карантыну ўсіх чальцоў хатняй гаспадаркі, у якой ёсьць чалавек з тыповымі сымптомамі;
  • сацыяльнага дыстанцыяваньня ўсяго насельніцтва, пры якім кантакты між людзьмі зьменшацца на 75%;
  • асаблівага сацыяльнага дыстанцыяваньня старэйшых за 70 гадоў, у тым ліку скарачэньне кантактаў дома.

Нават пры выкананьні ўсіх гэтых умоваў месцаў у аддзяленьнях інтэнсіўнай тэрапіі будзе бракаваць для інфікаваных цягам трох месяцаў.

У Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак на раніцу 6 красавіка, выяўлена 700 выпадкаў COVID-19, памерлі 13 чалавек, выпісаныя здаровымі 53 пацыенты. Лекары ананімна заяўляюць, што ня ўсім хворым ставяць адпаведны дыягназ.

Карантын у навучальных установах не абвешчаны, але школьныя вакацыі падоўжылі на лішні тыдзень. Масавыя мерапрыемствы, рэлігійныя і спартовыя, працягваюць адбывацца.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG